Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
сыць часта з дапамогай параўнання абрысоўваецца знешні выгляд асобы — стан, рост, рухі, паводзіны. Багатыя i разнастайныя лексічныя запасы народнай мовы. Крыніца іх сапраўды невычэрпная. Матэрыял падаецца пераважна ў літаратурных запісах з захаваннем лексічных i паасобных марфалагічных асаблівасцей гаворкі. Так, у канчатках прыметнікаў, займеннікаў, парадкавых лічэбнікаў, дзеепрьшетнікаў захаваны -ŭ: новый, меншый, непрыкаянный, паследній, кажный, усякій, пятый, налапачаный. У прыметніках, займенніках, лічэбніках падаюцца традыцыйныя націскныя канчаткі -эй/-ей\ маладэй, старой, густэй, пустэй, чужэй, гарадскей, тэй, такей, другей. Без -й такія словы наогул не могуць ужывацца. Захаваны падваенне зычных у некаторых словах: божжьій, ветранный, грывеннік, свіннэй, трэццій, a таксама канчатак -э пад націскам у месным склоне ў назоўніках з зацвярдзелай асновай: аб сястрэ, на дварэ, на дажджэ, па мяжэ, у дзяжэ, у душэ. Не паказваецца мяккасць зычных дз, з, л, н, c, ц перад мяккімі зычнымі. Яны заўсёды змякчаюцца. У параўнаннях у якасці самастойнай адзінкі падаецца толькі параўнальная частка, асноўны кампанент словаспалучэння, паколькі ў гаворцы аб'ект параўнання перадаецца рознымі лексічнымі сродкамі. Выбраць сярод іх асноўнае досыць складана. Таму аб'ект параўнання ў большасці выпадкаў прыводзіцца як нейтральная літаратурная норма ў дужках пасля тлумачэння
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абект, эйі
8 👁
 ◀  / 321  ▶