Цэніць народ сдісласць. Нярэдка для выражэння закончанай думкі выкарыстоўвае ўсяго два словы: Дзеткі едкі; Хата — рагата; Гуртавое — чартавое; Марац прысмаліць; Сельсавет не перапрыгнеш. Сярод прыказак нямала лагодных, жартоўных, гумарыстычных. Але не абыходзіць народ вострыя вуглы, едка высмейвае шматлікія заганы: Пад носам узыщло, a ў галаве не сеяна; Была ў сабакі хата, ды ад дажджу згарэла. Часам можна сустрэць ярыказкі з супрацьлеглымі сцвярджэннямі. Адзін малады чалавек не пярэчыць: Няхай у адной лёлі, ліш ба па любові (лёля — кашуля). A другі глядзіць на шлюб з процілеглага боку: Няхай сучка, абы грошы кучка. Значнае месца сярод гэтых чзгусткаў народнай мудрасці займаюць творы, у якіх адлюстраваны розныя праявы штодзённага жыцця: Як просядь, тады жнуць i косяць; Як золата кораб, дык Іван Іванавіч; Айдзе папала па хвасту, аббягае за вярсту; Не дай бог пана з нашага Сцяпана. Сустракаюцца прамыя павучанні, папярэджанні: Не размячай сцены, калі крыша гарыць; Не траць пудру на лахудру; Тады пойдзе жыццейка, як пасееш жыцейка. Мудрасць народа, яго назіральнасць, вобразнасць мыслення адлюстраваліся ў фразеалагізмах. Іх самабытная i непаўторная адметнасць, трапнасць, выразнасць, дасканаласць надаюць мове неардынарны каларыт i яркасць гучання: ад рада радоў — з незапомных часоў; з дзядоўпрадзедаў — з даўніх пор; загваздка ў лапці — нікчэмнасць; грэць хвост — медь надзею; чэрці ў кулачкі не трубілі — вельмі рана. Шмат у народнай мове выразных, сакавітых параўнанняў. Яны гучаць у сяброўскай гутарцы, за святочным сталом, на мясдовым рынку, на калгасным сходзе, ва ўспамінах пра мінулае. Асабліва часта яны чуюдца пры характарыстыды асобы, пры абмеркаванні яе паводзін, дзеянняў, учынкаў. 3 іх дапамогай падкрэсліваюцца як станоўчыя, так i адмоўныя прыкметы, уласдівасці, выказваюцца шчырасць, задаволенасць, захапленне, пяшчота, асуджаюцца безразважлівасць, бяздумнасць, хітрасдь, ганарыстасдь, прагнасць, ненадзейнасць i шмат якія іншыя якасді. До
9 👁