Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
ПРАДМОВА Народная мова надзвычай багатая на спосабы i сродкі выражэння найтанчэйшых адценняў думкі i пачуцця. Для гэтага выкарыстоўваюцца разнастайныя лексічныя сродкі, a таксама шматлікія ўстойлівыя словаспалучэнні, якія ў маўленні ўзнаўляюцца ў гатовым выглядзе, — прыказкі, фразеалагізмы, параўнанні, выслоўі i інш. Матэрыял гэтай кнігі збіраўся на працягу паўстагоддзя на ўсходзе Беларусі, на Мсціслаўшчыне на.мяжы непасрэдных кантактаў беларускіх i рускіх гаворак. Важнае месца тут займаюць прыказкі, якія адлюстравалі шматвяковы вопыт i мудрасць народа. У іх добразычлівая ўсмешка i рэзкае асуджэнне, радасць i гора, прыязнасць i адмаўленне. Здзіўляюць іх высокія мастацкія якасці, апрацаванасць, даеканаласць. Многія вылучаюцца трапнай рыфмай: Харош Панас, ды не пра нас; У хвастуна ўсяму адна цана; Ці еўня,' ці асець, глядзі, каб не акасець. Дзеля рыфмы можна сустрэць спецыяльнае ўтварэнне: Адна размяшайка, ці вушат, ці шайка. Самастойна гэтае размяшайка не сустракаецца. Характэрна для прыказак гіпербала: На адну аўцу сем пастухоў; Упяцярых адзін сноп нясуць; Пачасалася свіння аб шула — сем дажджоў не адмыюць; Саўка Хомку памераў: як удоўж, так i ўперак, г. Зн. памеры змеранага аказаліся аднолькавымі ў вышыню i ўшыркі. I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 321  ▶