Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
ПРЫКАЗКІ Абойдуцца ксціны без (якой, чыёй) Хрысціны. Прысутнасць дзе-небудзь той ці іншай асобы не вельмі пажаданая. Ну, каб пришла, не выганялі б, а не пришла — яшчэ луччы здзелала, абойдуцца ксціны без такой Хрысціны. Куды ёй плесца з яе нагамі, абойдуцца ксціны без вашай Хрысціны. Абыйшліся б ксціны без Сідаравай Хрысціны, — не ж, naцягнулася ў тэй канец i Хадосачка! Абы дзярэўня, старцы пройдуць. Заўсёды знаходзяцца падставы для пэўных дзеянняў. Узноў якея-то валакуцца з-пад большака, ну праўду ж гаворацъ: абы дзярэўня, старцы пройдуць. Абы лужа, а свіння будзе (знойдзецца). Дзе адсутнічае парадак, там выяўляюцца аматары пакарыстацца гэтым. Падзівіся, на каго ён пахож, разве ета няпраўда, што абы лужа, а свіння будзе. Калі нашла беспарадзіца, яе трудна астанавіць, яно спрадвеку так ідзе: абы лужа, а свіння знойдзецца. Абы хлеб, зубы знайдуцца. На пачостку шмат ахвотнікаў. Клімавы гатовяцца сустракаць гасцей, доўга шарудзіліся, цэлый дзет варилi, пяклі, многа зазвалі, ну абы хлеб, зубы знайдуцца. Сін.: Абы мёд, мухі зляцяцца (прыляцяць). У Карпеевых троху сала завялося, дык гасцей поўная хата, абы мёд, мухі зляцяцца. Раз абжыўся, то друзей будзе не перасчытацъ, чужбінку любяцъ, абы мёд, мухі прыляцяцъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 321  ▶