Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Пад кім лёд трашчыць, а пада мною ламаецца (праваліваецца). Іншым шанцуе, а мне не шанцуе ва ўсім. Так во ўсю жызню мучаюся, хата згарэла, з дзяўчонкамі не навязло, пад кім лёд трашчыць, а пада мною ламаецца. Я ў жызні ўсяго паспытала, пад кім лёд трашчэў, а пада мною праваліваўся. Пад носам узыйшло, а ў галаве не сеяна (не праклюнулася) іран. Ужо сталы чалавек, а думаць не прывык. У Кірыліхі такей самый ёлупень ходзіць, пад носам узыйшло, а ў галаве не сеяна. Што ж ты будзеш дзелаць, калі пад носам узыйшло, а ў галаве не праклюнулася, сам думаць за яго не станет. Падстаўляй пад старый зад маладэя ножкі. Старому чалавеку не пашкодзіла б абнаўленне арганізма. У Максімавых гадах не дужа пабягіш, яму каб бежч, дык падстаўляй пад старый зад маладэя ножкі. Пад удовіным вутлом i сабака здох. Дзе няма гаспадара, няма i парадку. Гаруе Прося, б 'ецца, як рыба аб лёд, а толку мала, куды ні кіньея, адна, пад удовіным вуглом i сабака здох. Падыходзяць дні к пятніцы (субоце). Задавальнейне ад надыходзячага адпачынку. Маўчы, баба, скора перадышка, падыходзяць дні к пятніцы. Радуецца Рыжыкоўна, скора ў сваю хату ўлезе, падыходзяць дні к субоце. Паелі i некаму спасіба сказаць. Гавораць, калі ў спеш: цы, мітусні забываюць пра прысутных. Сядзяць твае госці адны, паелі i некаму спасіба сказаць, а ты забегалася. Паехаў ба далі, ды коні прысталі. Жарт пра немагчымасць штосыді зрабіць, выканаць. Ну што, паехаў ба далі, ды коні прысталі, не разрашае Панасоўна з места трогацца? Пазавідаваў пляшывый шалудзіваму гумар. Абодвум няма чым пахваліцца. Пазавідаваў пляшывый шалудзіваму, у абоіх на дварэ хоць шаром пакаці. Пазнала аўца ножні жарт. Гавораць пра таго, хто пазнае некалі бачаныя рэчы. А-а-а, пазнала аўца ножні, ты ж калі-то хацела ўсё ета павыкідываць, а сяння знадабілася. Пакуль дзяцей з пуху, сам з духу. Дзяцей гадаваць вельмі цяжка. Што ты мне -толкует, ці я не задавала, не знаю, — пакуль дзяцей з пуху, сам з духу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 321  ▶