Няхай аборы пяньковыя, абы лапці новыя жарт. Гавораць пра таго, хто не прад'яўляе асаблівых прэтэнзій да знешняга выгляду. Канешне, прыбярыся хоць няммога, няхай аборы пяньковыя, абы лапці новыя. Няхай карова чорная, абы малако белае. Згода звяртаць увагу не на знешні выгляд, а на сутнасць. За красатою Хведзя асобенна не гнаўся, глаўнае, рассуждаў, каб не гулътайка, няхай карова чорная, абы малако белае. Няхай сабе сучка, абы грошы кучка, Згодны на шлюб з непрывабнай, але багатай. Ці помніш, як разважаў Ніканёнак: няхай сабе сучка, абы грошы кучка. Няхай такія часта сеюцца, ды рэдка ўсходзяць. Зламыснае пажаданне ў адносінах да нядобрага чалавека. Айя-яй, сколька яны ўрада тварылі людзям, няхай такія часта сеюцца, ды рэдка ўсходзяць. Няхай у адной лёлі, ліш ба па любові. Сапраўднае каханне не звяртае ўвагі на матэрыяльны стан, Ці помніш, як Міця жаніўся, усе яго адбівалі, а ён сказаў: няхай у адной лёлі, ліш ба па любові. Лёля (дыял.) — кашуля. Пагладзіш ката, ён І хвост задзярэ. Спагадлівае слова, добразычлівы ўчынак прыносяць прыемнасць. Два словы Мікіта сказаў, i Надзя ўжо расцвіла, аж сіяе, праўду гаворацъ: пагладзіш ката, ён i хвост задзярэ. Пагнаўся за багацтвим (багатым), ды штаны пацяраў іран. Папярэджанне, што не варта квапіцца на багацце. Глядзі, каб i табе не было тое, што Храмянку: пагнаўся за багацтвам, ды штаны пацяраў. А ты жыві, як удаецца, не глядзі на другіх, а то вун Андрэй пагнаўся за багатым, ды штаны пацяраў. Нагуляла кошка з сабаччым хвастом. 3-за неабачлівых дзеянняў можна атрымаць непрыемнасці. Ну што, улезла, куды не нада, нагуляла кошка з сабаччым хвастом, цяпер сама каіцца. Падбірай боты (лапці) па наге. Выбірай сяброў, блізкіх па поглядах, маёмаснаму становішчу. Мала што тэя неразлушныя друзья, ты падбірай боты па наге. Не глядзі, з кім дружыць Валодзя, ты падбірай лапці па наге. Пад дажджом сена сушыць неадабр. Гавораць пра няўмеку, які нічога не разумее. Яе хазяіну толька пад дажджом сена сушыць
Дадатковыя словы
багацтвйм, прадяўляе
1 👁