Нядаўна аслеп, a нічога не відзіць іран. Гавораць пра таго, хто нечага недагледзеў або не зразумеў. Падзівісь-ка ты на етага арціста, нядаўна аслеп, a нічога не відзіць. Bap.: Ўчора аслеп, a сяння нічога не відзіць. Вун хлюст коціць, задраўшы нос, учора аслеп, а сяння нічога не відзіць. Нямазаныя калёсы далёка чутны. Нядбайна выкананая праца заўсёды заўважаецца. Работу цяп-ляп кажный замеціць, нямазаныя калёсы далёка чутны. Няма таго дзерава, што чэрві не точаць. 3 цягам часу ўсё падвяргаецца разбурэнню. Як ты ні берагі, a ўсё старое, усё зношываецца, няма таго дзерава, што чэрві не точацъ. Няма тае крамкі, айдзе прадаюцца (купляюць) мамкі. Маці — самае даражэйшае ў чалавека, яе нельга замяніць нікім. Божачка, божачка, за што ты пакараў бедных дзетак, а няма ж тае крамкі, айдзе прадаюцца мамкі. Не, мой дзіцёнак, прыдзецца жыцъ як набяжыцъ, няма тае крамкі, айдзе купляюць мамкі. Няма тае лазінкі, на якой птушка не сядзела. Пра безумоўнасць пэўньіх з'яў як у прыродзе, так i ў адносінах паміж людзямі. Няма mae дзеўкі, якая б замуж не хацела, няма тае лазінкі, на якой птушка не сядзела. Няма ў галаве — пуста i ў кармане (запазухаю). Бяздумны нічога не прызапасіць. Раз ветраннік, то ізвесна, якей жыцелъ, няма ў галаве — пуста i ў кармане. Як жа не паверыцъ, канешне, паверыш, калі няма ў галаве — пуста i запазухаю. Няма хлеба — пераб'ёмся пірагамі жарт. Не будзем бедаваць пры нястачы. Чаго вы ташнуеце, не такое перажывалі, а няма хлеба — пераб 'ёмся пірагамі. Нямэй глухому казку расказачу іран. Гавораць, кал i чуюць такое, чаму нельга паверыць. Ды мы тожа чулі, як нямэй глухому казку расказаў. Вар.: Расказаў нямэй глухому. Ай-я-яй як анцярэсна расказаў нямэй глухому! Няпаханая зямля абложьщь (травою зарастае). Неўладкаванасць згубна адбіваецца на жыцці А што тут каму аб'ясняць, кажный знае, што няпаханая зямля абложьщь. Жытуха не склалася, усё нашло наперакасяк, а ты-ж нанимает, што няпаханая зямля травою зарастае
Дадатковыя словы
абясняць, зяў, перабёмся
2 👁