сіцца, што ўсюдых пабываў, многа відзеў, а Танька яму раза пула: не хваліся, казёл, барадою, — дык прымоўк. Не хватае дзевяці грывен да рубля гумар. У наяўнасці мізэрныя сродкі. Ты б i бутылочку не проця купіць, ды, відна, не хватае дзевяці грывен да рубля. Нечага сварыцца за чужое карытца. Няма патрэбы прысвбиваць чужое. Эйш, разыйшлася Марынка, уніму сабе не знае, а ёй ба нечага сварыцца за чужое карытца. Нечага (незачым) евшие хрэст паказываць. Бескарысна ўпартага, грубага чалавека ў чым-небудзь пераконваць. Ты i ранты знаў, што Кірылу нічога не дакажаш, i нечага свінне хрэст паказываць. Табе не раз гаварылі, што незачым свінне хрэст паказываць. Нечага ў сляпога дарогі спрашываць. Бескарысна прадпрымаць намаганні пры загадзя вядомым адмоўным выніку. Што ён табе раскажа, калі не быу тома, дык i нечага ў сляпога дарогі спрашываць. Не шукай багацтва, знайдзі суседа. Добры сусед даражэйшы, чым багацце. Старыя людзі ўсягда-ўсягда прыказывалі: не шукай багацтва, знайдзі суседа. Ш касіць, ні пахаць, толька лапці падплятаць іран. Гавораць пра зусім няздатнага чалавека. Помнім мы яе мужыка, ПОМНІМ, быў ні касіць, ні пахаць, толька лапці падплятаць. Сін.: Hi ў салдаты, ні ў матросы, толька загваздка у калёсы. Урадзіўся пень пнём, пра такіх, як ён, пяюць: ні ў солдаты, ні ў матросы, только загваздка ў калёсы. Нітка ад клубка цягнецца. Чыесыді паводзіны залежаць ад найбольш уплыровай, аўтарытэтнай асобы. Хорошо ці дрэнна, толька ён дзядзькаваю галавою жыве, нітка ад клубка цягнецца. Сін.: Нітка за іголкаю [усягда] бягіць. Праўда, кумачка мая, праўда, нітка за іголкаю бягіць. Што Дземідзёнак ні скажа, ён усё спаўняе, нітка за іголкаю ўсягда бягіць. Нырнуў глыбока, адны (толька) лапці відны іран. Здзейснены ўчынак не адпавядае задуме. Стахваніхін думаў высока лятаць, нырнуў глыбока, адны лапці відны. Замысел быў, што паставяць начальнікам, нырнуў глыбока, толька лапці відны
Дадатковыя словы
прысвбйваць
2 👁