чалавек відзен, што самастаяцельный, a Іванёнак — лахудра, не раўняй каня з бараном. Не складывай губы на чужое тва. Не квапся на дармаўшчыну. Ах як ты ласа паглядаеш на ксціннікаў, не, брат, не складывай губы на чужое піва. Неспадзеўкі жывот (пуза, бруха) у дзеўкі асудж. Едка высмейваецца пазашлюбная цяжарнасць. НасШся са сваёю Волечкаю, як з пісанаю торбай, а тута табе неспадзеўкі жывот у дзеўкі! Неспадзеўкі пуза ў дзеўкі, — во табе i ціхенькая. Хвалілі, щто Анютка дужа строгенъкая, а тады глядзяць — неспадзеўкі бруха ў дзеўкі! Не траць пудру на лахудру. Няма сэнсу прыхарошваць неахайніка. Сколька няўрому ні прыбірай, няўрома няўромаю астанецца, недарма гавораць: не траць пудру на лахудру. Не трогай, а то падымеш. Жартоўнае папярэджанне таму, хто спрабуе падняць, зрушыць штосьці цяжкае. Васыъ за мяшок бярэцца, варочае так i ётак, а Каця смяецца: не трогай, а то падымеш. Не ўдзяржаўся за грыву, за хвост не удзержышся (не хватайся). Калі не пашанцавала там, дзе былі надзейныя падставы, не варта спадзявацца на ўдачу, дзе шанцы ненадзейныя. Раз не выпаліла з Матруніным падцёлачкам, то тут i думаць няма наго, каб удалося; не ўдзяржаўся за грыву, за хвост не удзержышся. Раз пашла жызня кувырком, то пойдзе да конца, не ўдзяржаўся за грыву, за хвост не хватайся. Не ўрадзіў мак, перабудзем так. Без рэчаў не першай неабходнасці можна абысціся. Па ціплятах я дума не клапану, не ўрадзіў мак, перабудзем так, — каб большой бяды не было. Не ўсе дзеравы ў лесе роўныя. Усе людзі розныя. Няльзя раўняць Змітрака сорок гадоў i Аніса под дзёвяноста, не ўсе дзеравы ў лесе роўныя. Не ўсягда лісіцы петушаціна (петушацінка). I нраныpy не заўсёды шанцуе. Ходзіць Косцік, паглядае ў той бок ды аблізываецца, не ўсягда лісіцы петушаціна. I Кавалёнак ласый на чужэя кілбасы, ды не ўсягда лісіцы петушацінка. Не хваліся, казёл, барадою гумар. Не трэба лічыць звычайную з'яву чымсьці выключным. Васіль пачаў узна
Дадатковыя словы
зяву
3 👁