дамляць. Ай, мая сястрыца, знаеш, што было ў Петраковых, не мне казацъ, не табе слухаць. Не мне казацъ, не вам слухаць, што ў іх тварылася пасці ўсё лета. Не на тэй зад штаны надзеў іран. Бярэцца за справу, якая не па яго здольнасцях. Не на тэй зад ён штаны надзеў, каб раўняцца з Борисам, тэй даўно забыў, пра што Сямён яшнэ думаць не думаў. Не нясі (не паднасі) агню к саломе. Ва ўсякай справе трэба праяўляць асцярожнасць. Табе i дзед не раз гаварыў: не нясі агню к саломе. Ці выйграеш — ета віламі па вадзе пісана, лучны не паднасі агню к саломе. Не пасеяушы, не сажнеш. Без старания не будзе избытку. Жыўшы, нада пра ўсё рупіцца, а не пасеяўшы, не сажнеш. Не первый раз ваўку ў лесе начаваць. Штосьці аналагічнае ўжо здаралася. Столько можна было дроў назапасіць, дык не парупіўся, ну што ж, не первый раз ваўку ў лесе начаваць. Не пужай смаленага галавешкаю (стрыжанага ножніцамі). Не палохай чалавека тым, што ён ужо зведаў. Іван ужо наперажываўся, усяго паспытаў на сваім вяку, не. пужай смаленага галавешкаю. Паспробаваў твой Аўдзей i паленага, i смаленага, не цужай стрыжанага ножніцамі. Не радуйся чужой бядзе, свая на градзе. Нельга радавацца няшчасцю іншых, сам можаш трапіць у такое ж становішча. Пасмейвалася Аўдотка, што не вязе Стальмаховым, а тута сама попала ў пельку, праўду ж гаворацъ: не радуйся чужой бядзе, свая на градзе. Вар.: Чужой бядзе не радуйся, [свая за вуглом]. Чужой бядзе не. радуйся, ты не знаеш, што цябе самого ў жызні жджэ. Чаго смяяцца, калі ў чалавека гора, чужой бядзе не радуйся, свая за вуглом. Не размячай сцены, як (калі) крыша гарыць. Не займайся другараднай справай у экстрэмальных умовах. Нашто табе кручча, калі конь жджэ з распашнікам, не размячай сцены, як крыша гарыць. Дужа табе прыспічыла ету мінуту лезць на вгльчык, не размячай сцены, кал i крыша гарыць. Не раўняй каня з казлом (бараном). Не варта параўноўваць несупастаўляльнае. Хведчанок хазяін, а ета наследию гультай, не раўняй каня з казлом. Самастаяцельный
3 👁