Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
жызню Даніліха прамучылася, не было шчасця зрання, не будзе да змяркання. Не бярэш на вум, пойдзе ў глум. Спачатку думай, потым рабі. Перша чым што дзелаць, нада падумаць, як яно палучыцца, а не бярэш на вум, пойдзе ў глум. Не відзіш вокам — заплощш бокам. Заклік быць уважлівым у справе, іначай можа дрэнна скончыцца. Калі пасеш, не лаві варон, глядзі, а то не відзіш вокам — заплощш бокам. Вар.: Не дагледзіш вокам — атведіш бокам. А што ж ты думаў, нада пільнаваць ды пільнаваць, не дагледзіш вокам — атвеціш бокам. Не вучы старага каня салому есць. Усяго наперажываўся за свой век. Не вучы старага каня салому есць, Пятрок за сваю жысць паспытаў i жаранага, i смаленага. Не грэе дух — не нагрэе i кажух. Слабому, старому заўсёды холадна. Стараму круглый год холодна i ў хаце, i на вуліцы, як ты ні надзявайся, не грэе дух — не нагрэе i кажух. Не дай бог пана з нашага Сцяпана. Асуджэнне таго, хто злоўжывае сваім становішчам. Выбіўся Малашонак у начальства, цяпер да яго не падхадзі без хвігі, не дай бог пана з нашага Сцяпана. Не еу не мог, пад'еў — саўсім лёг. Гавораць пра зусім аслабелага. ' Не дай бог нікоменьку такой жызні, як у Пракапёнка, качаецца, як галавешка, не еў — не мог, падёў — саўсім лёг. Не жаніўся — дзве анучы, ажаніўся — трапак куча жарт. Халастому было дрэнна, ажайіўся — стала яшчэ горШ: А ці мы не знаем, як ён у хлапешчше жыў i што палучыў з жонкаю: не жаніўся — дзве анучы, ажаніўся — трапак куча. Не з кажнай тучкі дождж ідзе. Не заўсёды атрымліваецца так, як мяркуецца. Што ж дзелаць, не палучаецца дык не палучаецца, не з кажнай тучкі дождж ідзе. Не з тае мукі спечаный. Непрыгодны для выканання сур'ёзнай справы. Не з тае мукі спечаный Аўхімёнак, каб ставіць яго ў старшины, ён ні ў чом не разбіраецца. Не мне казаць, не табе (вам) слухаць. Як апраўданне, што даводзіцца гаварыць тое, чаго не варта б паве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў, сурёзнай
3 👁
 ◀  / 321  ▶