Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Палавіна цераз хрыставіну на сярэдній размер жарт. Невядома як. Пачаў абрашотку дзелаць, у яго палучаецца палавіна цераз хрыставіну на сярэдній размер. Палы адрэж i адступіся. 3 пэўнай асобай лепш не мець ніякіх стасункаў. Знаем мы, якей ета хлюст, ад яго луччы палы адрэж i адступіся. Палын не сеюць, сам родзіцца. Моладзі з заганнымі паводзінамі становіцца ўсё больш. Столько хуліганнічання развялося, што божа, божа, ну што ж, палын не сеюць, сам родзіцца. Палюбіў таўкач чапялу (качаргу) іран. Пра прыязныя, сяброўскія адносіны нязграбных асоб. Як жа тут не скажаш, што палюбіў таўкач чапялу, гледзячы на emy пару. Скора ты сама ўвідзіш, што палюбіў таўкач качаргу. Памагаў буцяну лягушак лавіць, а тэй сам спраўляецца. Пра таго, хто займаецца бескарыснай справай. Чым ён цалюхтанькій дзет занімаўся? — памагаў буцяну лягушак лавіць, а тэй сам спраўляецца. Памяло з качаргою парадніліся іран. Гавораць пра нечаканае сваяцтва не вельмі паважаных асоб. Заўчора памяло з качаргою парадніліся, цяпер будзе дружба — не разлі-вада. Памяняў кукіш на хвігу (пень на калоду, плеш на лысіну) іран. У выніку абмену не атрымаў лепшага. Што палучыў Напрэй, калі ўзяў Сільчанкову каравёнку? — памяняў кукіш на хвігу. Што Паўлюк харошае здзелаў, памяняў пень на калоду. Ну што ён здзелаў? — памяняў плеш на лысіну, калі мяняцца, надо было галавою думаць. Памяняў пустое на парожняе неадабр. Зрабіў бескарысны абмен. Якая польза з яго мяняння, памяняў пустое на парожняе. Памяняў сапагі на лапці іран. 1. У выніку абмену застаўся ў пройгрышы. Глядзі, глядзі, дамяняешся, памяняеш сапагі на лапці, тады не бегай i не жалься. 2. Значна знізіў свой жыццёвы ўзровень: Ох, раскашаваўся Свірыдзёнак, думаў, яго разгону веку не будзе, а цераз сколько гадоў памяняў сапагі на лапці. Панадзеяўся дзед на чужэй абед жарт. Не варта разлічваць на нечы пачастунак. Панадзеяўся дзед на чужэй абед, прышлося сваю капусту нішчымную хлябаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 321  ▶