Нядаўна аслеп, а нічога не відзіць іран. Гавораць пра таго, хто нечага недагледзеў або не зразумеў. Падзівісь-ка ты на етага арціста, нядаўна аслеп, а нічога не відзіць. Вар.: Учора аслеп, а сяння нічога не відзіць. Вун хлюст коціць, задраўшы нос, учора аслеп, а сяння нічога не відзіць. Нямазаныя калёсы далёка чутны. Нядбайна выкананая праца заўсёды заўважаецца. Работу цяп-ляп кажный замеціць, нямазаныя калёсы далёка чутны. Няма таго дзерава, што чэрві не точаць. З цягам часу ўсё падвяргаецца разбурэнню. Як ты ні берагі, а ўсё старэе, усё зношываецца, няма таго дзерава, што чэрві не точаць. Няма тае крамкі, айдзе прадаюцца (купляюць) мамкі. Маці — самае даражэйшае ў чалавека, яе нельга замяніць нікім. Божачка, божачка, за што ты пакараў бедных дзетак, а няма ж тае крамкі, айдзе прадаюцца мамкі. Не, мой дзіцёнак, прыдзецца жыць як набяжыць, няма тае крамкі, айдзе купляюць мамкі. Няма тае лазінкі, на якой птушка не сядзела. Пра безумоўнасць пэўных з'яў як у прыродзе, так і ў адносінах паміж людзямі. Няма тае дзеўкі, якая б замуж не хацела, няма тае лазінкі, на якой птушка не сядзела. Няма ў галаве — пуста і ў кармане (запазухаю). Бяздумны нічога не прызапасіць. Раз ветраннік, то ізвесна, якей жыцель, няма ў галаве — пуста і ў кармане. Як жа не паверыць, канешне, паверыш, калі няма ў галаве — пуста і запазухаю. Няма хлеба — пераб'ёмся пірагамі жарт. Не будзем бедаваць пры нястачы. Чаго вы ташнуеце, не такое перажывалі, а няма хлеба — пераб'ёмся пірагамі. Нямэй глухому казку расказаў іран. Гавораць, калі чуюць такое, чаму нельга паверыць. Ды мы тожа чулі, як нямэй глухому казку расказаў. Вар.: Расказаў нямэй глухому. Ай-я-яй як анцярэсна расказаў нямэй глухому! Няпаханая зямля абложыць (травою зарастае). Неўладкаванасць згубна адбіваецца на жыцці. А што тут каму аб'ясняць, кажный знае, што няпаханая зямля абложыць. Жытуха не склалася, усё пашло наперакасяк, а ты ж панімаеш, што няпаханая зямля травою зарастае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
111 👁