Старонка 51
◀ / 321 ▶
сіцца, што ўсюдых пабываў, многа відзеў, а Танька яму разанула: не хваліся, казёл, барадою, — дык прымоўк. Не хватае дзевяці грывен да рубля гумар. У наяўнасці мізэрныя сродкі. Ты б і бутылачку не проця купіць, ды, відна, не хватае дзевяці грывен да рубля. Нечага сварыцца за чужое карытца. Няма патрэбы прысвойваць чужое. Эйш, разыйшлася Марынка, уніму сабе не знае, а ёй ба нечага сварыцца за чужое карытца. Нечага (незачым) свінне хрэст паказываць. Бескарысна ўпартага, грубага чалавека ў чым-небудзь пераконваць. Ты і раншы знаў, што Кірылу нічога не дакажаш, і нечага свінне хрэст паказываць. Табе не раз гаварылі, што незачым свінне хрэст паказываць. Нечага ў сляпога дарогі спрашываць. Бескарысна прадпрымаць намаганні пры загадзя вядомым адмоўным выніку. Што ён табе раскажа, калі не быў тама, дык і нечага ў сляпога дарогі спрашываць. Не шукай багацтва, знайдзі суседа. Добры сусед даражэйшы, чым багацце. Старыя людзі ўсягда-ўсягда прыказывалі: не шукай багацтва, знайдзі суседа. Ні касіць, ні пахаць, толька лапці падплятаць іран. Гавораць пра зусім няздатнага чалавека. Помнім мы яе мужыка, помнім, быў ні касіць, ні пахаць, толька лапці падплятаць. Сін.: Ні ў салдаты, ні ў матросы, толька загваздка ў калёсы. Урадзіўся пень пнём, пра такіх, як ён, пяюць: ні ў салдаты, ні ў матросы, толька загваздка ў калёсы. Нітка ад клубка цягнецца. Чыесьці паводзіны залежаць ад найбольш уплывовай, аўтарытэтнай асобы. Харашо ці дрэнна, толька ён дзядзькаваю галавою жыве, нітка ад клубка цягнецца. Сін.: Нітка за іголкаю [ўсягда] бягіць. Праўда, кумачка мая, праўда, нітка за іголкаю бягіць. Што Дземідзёнак ні скажа, ён усё спаўняе, нітка за іголкаю ўсягда бягіць. Нырнуў глыбока, адны (толька) лапці відны іран. Здзейснены ўчынак не адпавядае задуме. Стахваніхін думаў высока лятаць, нырнуў глыбока, адны лапці відны. Замысел быў, што паставяць начальнікам, нырнуў глыбока, толька лапці відны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 321 ▶