Старонка 50
◀ / 321 ▶
чалавек відзен, што самастаяцельный, а Іванёнак — лахудра, не раўняй каня з бараном. Не складывай губы на чужое піва. Не квапся на дармаўшчыну. Ах як ты ласа паглядаеш на ксціннікаў, не, брат, не складывай губы на чужое піва. Неспадзеўкі жывот (пуза, бруха) у дзеўкі асудж. Едка высмейваецца пазашлюбная цяжарнасць. Насіліся са сваёю Волечкаю, як з пісанаю торбай, а тута табе неспадзеўкі жывот у дзеўкі! Неспадзеўкі пуза ў дзеўкі, — во табе і ціхенькая. Хвалілі, што Анютка дужа строгенькая, а тады глядзяць — неспадзеўкі бруха ў дзеўкі! Не траць пудру на лахудру. Няма сэнсу прыхарошваць неахайніка. Сколька няўрому ні прыбірай, няўрома няўромаю астанецца, недарма гавораць: не траць пудру на лахудру. Не трогай, а то падымеш. Жартоўнае папярэджанне таму, хто спрабуе падняць, зрушыць штосьці цяжкае. Васіль за мяшок бярэцца, варочае так і етак, а Каця смяецца: не трогай, а то падымеш. Не ўдзяржаўся за грыву, за хвост не ўдзержышся (не хватайся). Калі не пашанцавала там, дзе былі надзейныя падставы, не варта спадзявацца на ўдачу, дзе шанцы ненадзейныя. Раз не выпаліла з Матруніным падцёлачкам, то тут і думаць няма чаго, каб удалося; не ўдзяржаўся за грыву, за хвост не ўдзержышся. Раз пашла жызня кувырком, то пойдзе да канца, не ўдзяржаўся за грыву, за хвост не хватайся. Не ўрадзіў мак, перабудзем так. Без рэчаў не першай неабходнасці можна абысціся. Па ціплятах я дужа не клапачу, не ўрадзіў мак, перабудзем так, — каб большай бяды не было. Не ўсе дзеравы ў лесе роўныя. Усе людзі розныя. Няльзя раўняць Змітрака сорак гадоў і Аніса пад дзевяноста, не ўсе дзеравы ў лесе роўныя. Не ўсягда лісіцы петушаціна (петушацінка). І праныру не заўсёды шанцуе. Ходзіць Косцік, паглядае ў той бок ды аблізываецца, не ўсягда лісіцы петушаціна. І Кавалёнак ласый на чужэя кілбасы, ды не ўсягда лісіцы петушацінка. Не хваліся, казёл, барадою гумар. Не трэба лічыць звычайную з'яву чымсьці выключным. Васіль пачаў узна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 321 ▶