Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
На ўсякае (кажнае) стада пастух нада. У любой справе неабходны гаспадар, распарадчык. Што ні дзелацъ, нада, каб хто камандаваў, на ўсякае стада пастух нада. I Макет тожа гаварыў, што на кажнае стада пастух нада. На ўсякую (i на малую) перапечку тага печку. У кожнай справе патрэбна падрыхтоўка. А як ба ты, не гатовіўшыся, хацела дзелацъ? — на ўсякую перапечку mani печку. Якая ні пастройчына лазня, а нада места падгатовіць, i на малую перапечку mani печку. На хворасщ хлеба не спякеш. Прамое значэнне. Сколько не піхай у печ, а на хворасщ хлеба не спякеш, нада закінуць тоўстых палак. Начуе ў будцы, а кашляе як на печы. Жартам кажуць пра таго, хто жыве ў дрэнных умовах, але імкнецца паказаць сябе ў выгодным святле. Ну як жа, мы знаем, як Макарка твой жыве: начуе ў будцы, а кашляе як на печы. На чужбіне i Матруна нявеста. У іншым меецы ацаніць чалавека могуць больш справядліва. Прывязла з сабою мужыка, i парадашный мужчына, на чужбіне i Матруна нявеста. На чужбіне i сабака радия. На чужыне востра адчуваецца адарванасць ад роднага кутка. Аднаму пасярод чужых дужа трудна, рад-рад, калі стрэнеш каго са свайго боку, на чужбіне і сабака радня. На чужбіне пад шэрсць (проця шэрсці) гладзяць. На чужыне не вельмі песцяць. Айдзе ўсе чужэя, не дужа цацкаюцца, на чужбіне пад шэрсць гладзяць. Як паспытаеш чужога хлеба, тады пазнаеш, што на чужбіне проця шэрсці гладзяць. На чужой лаўцы смашна сядзець. Гавораць пра таго, хто любіць хадзіць па хатах. Узноў пашла Алёна з хаты ў хату, на чужой лаўцы смашна сядзець. На чужом дварэ (падвор9і) i шчэпкі вялікі. Гавораць пра зайздросніка. Для Матруны на чужом дварэ i шчэпкі вялікі. Усё вам завідна, усяго не хватае, для вас на чужом падворЧ i шчэпкі вялікі. Сін.: У чужом роде кусок вялік; У чужых руках скібка бальшая; У чужых руках i бульбіна смашна; У чужом саду i яблыкі смашны; У чужых руках (на чужом стале) пірог смашан (вялік). Ай, усяму яны завідуюць, у чужом роце кусок вялік. Чужое ўсё здаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 321  ▶