хоць карону, астанецца свіння. На свінню хоць карону на дзень, астанецца свіння, — i большы npa Панасёнка нічога не скажаш. На сем с...к адзін андрак. Гавораць пра вялікую бедную сям'ю з жанчын. Жылі/ Жылі! Што ты мне толкует, як яны жылі. На сем с...к адзін андрак, — во як яны жылі! Настрыгла сем мяхоў (мяшкоу) воўны i ўсе няпоўны жарт. Пры вялікім старанні малы набытак. Ды відзелі, відзелі, што настрыгла сем мяхоў воўны i ўсе няпоўны. Рупілася Нюшка, старалася, настрыгла сем мяшкоу воўны i ўсе няпоўны. Насуліць насуліў, як мякенька (лёгенька) насурыў. Хтосьці шмат абяцае, але верыць яму не варта. Быў тут Ігаронак, з язычком насіўся, насуліць насуліў, як мякенька насурыў. Пішчанок усё лапатаў не перастаючы, насуліць насуліў, як лёгенька насурыў. На тое i свякрова, каб гуніць нявестку. Традыцыйна нявестка ў свекрыві не ў пашане. Нешта Тацяна крывіцца на маладую, ну, на moe i свякрова, каб гуніць нявестку. На той свет шчога [з сабою] не возьмеш. Прамое значэнне. Што ты усё складывает i складывает транты, на той свет шчога не возьмеш. Сколько наго ні беражы, усё астанецца, на той свет нічога з сабою не возьмет. На торнай дарожке сена не накосіш. Шчога не збярэш на вытаптаным месцы. Іван ужо косу клепіць, гатовіцца, ды на торнай дарожке сена не накосіш. Сін.: На торнай дарожке трава вытаптана (не расце). Як ні гатоўся, на торнай дарожке трава вытаптана. Ета усе хорошо знаюцъ, што на торнай дарожке трава не расце. На увесь свет бульбы не наскобліш (палатна не наткеш). Усяго ў жыцці не пераробіш. Як ні старайся, а ўсяго здзелаць не поспеет, на увесь свет бульбы не наскобліт. Работа работаю, ну надо ж i прадытку дзелаць, на увесь свет палатна не наткет. На ўдовіным дварэ i Хомка хазяін (распараджаецца). Дзе няма гаепадара, можа гаспадарыць выпадковы чалавек. Асталася яна як на моры без вясла, а на ўдовіным дварэ i Хомка хазяін. Паможч ёй некому, сваіх няма, кругом адна, а на ўдовіным дварэ i Хомка распараджаецца
Дадатковыя словы
жыліі, сямю
4 👁