Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Нанялі (паслалі) мядзведзя дугі гнуць. Даручылі справу таму, хто можа толькі нашкодзіць. Якей з Кандрашонка плотнік, нанялі мядзведзя дугі гнуць. Што праўда, то праўда, паслалі мядзведзя дугі гнуць, — паглядзіш, дык ад работы адракешся. Наняў сторажам сабаку ў пустэй двор. Дапусціў неразумны ўчынак. Ці твой Цітанок што-небудзь разумное сатворыць? — наняў сторажам сабаку ў пустэй двор. Наняўся кот смятану сцярэжч. Узяўся за справу, да якой яго нельга дапускаць. Наняўся кот смятану сцярэжч, ад гарлачоў адны чарапкі асталіся. Наняўся к старцу ў работнікі іран. Знайшоў недарэчны занятак. Домнін рупатнік наняўся к старцу ў работнікі. Сін.: Наняўся к старцу торбу насіць (паднашываць). Найшоў сабе заняціе na душэ: наняўся к старцу торбу насіць. I другей наняўся к старцу торбу паднашываць, праблуканяецца лета. На панаровачку ёсць (нада) вяровачка. Непаслушэнства, свавольства заслугоўваюць пакарання. У мяне ўсягда на панаровачку ёсць вяровачка, Помніш, як Стажван вучыў: на панаровачку надо вяровачку? На поліўку не заробіў, а просіць кашы (сала) жарт. Гавораць пра гультаяватага чалавека, які любіць смачна паесці. Ах, якей эта ён мудрэц, надавай яму ўсё смашненькае, сам на поліўку не заробіў, а просіць кашы. Твое харошыя на поліўку не заробілі, а просяць сала. Напужаный мяшком торбы баіцца. Той, хто перажыў перапалох, да ўсяго адносіцца ўнасцярожана. Большы Толік сюда не пакажацца, напужаный мяшком торбы баіцца. На пустую хату замок не нада (не вешаюць). Прамое значэнне. Што ў мяне запіраць, на пустую хату замок не нада. У Нінкі ўсё вывезлі, голыя сцены, на пустую хату замок не вешаюць. На свадзьбу сарочка будзе (знайдзецца). Пры пільнай неабходнасці патрэбныя рэчы знаходзяць. Як жывуць не жывуць, а на свадзьбу сарочка будзе. Няхай сабе небогата жывеш, што ты здзелаеш, на свадзьбу сарочка знайдзецца. На свінню хоць карону [надзень], астанецца свіння. Як ні прыхарошвай нягодніка, лепшым не стане. Як задаўся нячыстая сіла, ніяк яго не перадзелаеш, на свінню 2 а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 321  ▶