На вику папробуеш i ў гляку. У жыцці здараюцца складаныя, цяжкія моманты. Бывае, вязе, вязе, а тады сарвецца i ўсё пойдзе кувырком, на вяку папробуеш i ў гляку.... Надзёжа да рання, а жданкі да вечара. Надзеі не заўсёды збываюцца. Ждала, ждала Арына памошнікаў, i ніхто вачэй не паказаў, праўда, што надзёжа да рання, а жданкі да вечара. На дурніцу i вуксус салодкій. На дарэмнае ахвотнікі заўсёды знаходзяцца. Ім абы хлябнуцъ хоцъ гары якой, хоцъ з рыла, на дурніцу i вуксус салодкій. На зіму i курыца ліняе. Пры змене пор года адбываюцца істотныя змяненні ў прыродзе. Ты напранулася, у сё дно як балъшога мароза жджэш, але ж яно так, на зіму i курыца ліняе. На кары каша, на прасле бліны гумар. Поўная забяспечанасць. З 'ездзі, з 'ездзі, будзе там табе на кары каша, на прасле бліны, — можа цераз нядзелю пяшком прыкоціш. На копанках у сваты не ездзяць (не паедзеш). Да сур'ёзнай справы трэба надежны выгляд, падрыхтоўка. Дзяды-прадзёды зналі, што на копанках у сваты не ездзяць. Калі напраўду надумаліся збірацца, вазок дагаварывай, на копанках у сваты не паедзеш. На красівый цвецік пчолка садзіцца. У сё прыгожае прыцягвае ўвагу. За Нюрачкаю хлопцы гужам бегаюць, на красівый цвецік пчолка садзіцца. Наліў ба піва, ды глёк разбіўся жарт. Пачаставаў бы, ды няма чым. / госцъ ты дужа харошый, i не відзеліся мы цэлую нядзелю, наліў ба піва, ды глёк разбіўся. На ліхоту многа ляноты. На выкананне той ці іншай справы часам не хапае ахвоты. Канешне, работы ў іх непачатый край, дзелаць нада, ды на ліхоту многа ляноты. На людзях i Хлімон (Саўка) чалавек. У грамадзе чалавек ацэньваецца больш справядліва. У дварэ яго забілі, затуркалі, а на людзях / Хлімон чалавек. Тута яго дражнілі, смяяліся над ім, а на людзях i Саўка чалавек. На навой нада пацягавіч гумар. На ленаватага работніка патрэбны падганяла. Не туркай, дык ён за нядзелю не скосіць абложку, туркай i туркай, на навой нада пацягавіч
Дадатковыя словы
сурёзнай
3 👁