Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Мяшка (торбы) няма, толька прарэха асталася жарт., Гавораць пра адсутнасць рэчы або яе поўную непрыдатнасць для выкарыстання. Я спрасіла пра мяшок, Полька смяецца: мяшка няма, толька прарэха асталася. Якая там торба, торбы няма, толька прарэха асталася. На адзін крук усяго не павесіш. У адным месцы ўсёў ' не змесціцца. Нашто яшчэ i ралейный хамут сюда прэш, на адзгн крук усяго не павесіш. На адну аўцу сем пастухоў. Столькі работнікаў у гэтым непатрэбна. Чаго вы такою кучаю таўкіцёся тут, на адну аўцу сем пастухоў. На аўцу воўк знайдзецца. Няшчасце нярэдка спасцігае чалавека. Бяды не жджы, яна сама ў хату прыдзе нязваная, негу капая, на аўцу воўк знайдзецца. Набойка дзёшава стояць. Звычайна пра дзяўчат, якія прымаюць відавочныя захады звярнуць на сябе ўвагу хлопцаў. Мне такея красавіцы не па душы, набойкі дзёшава стояць. На вінт гайка найдзецца гумар. Для хлопца падбярэцца пара, якая падпарадкуе яго. Дужа твой Сярожа носам круціць, усе яму не па нараву, — нічога, на вінт гайка найдзецца. Навучы (павучы) ката мышэй лавіць. Няма патрэбы вучыць таго, хто сам усё добра ведае. Ты яшчэ навучы ката мышэй лавіць. Дужа ты ўсіх павучацъ любіш, павучы ката мышэй лавіць. Навучыуся цераз пень (кій) скакаць, цераз палку (вяроўку) прыгаць асудж. Гавораць па адрасу някемлівага, гультаяватага падлетка. У іх абое адзШакавыя, адзін навучыуся цераз пень скакаць, цераз палку прыгаць, i з другого такей самый толк палучыцца. За шаснаццаць гадоў навучыўся цераз кій скакаць, цераз палку прыгаць, — з цімятамі забаўляецца. Матка атраха, нярупатлівая i дзеці навучыліся цераз пень скакаць, цераз вяроўку прыгаць. На высечке пень хазяінам сябе счытае. У разбуранай гаспадарцы кожны лічыць сябе гаспадаром. Якей табе парадак, усё развалена, разбурана, хто цяпер распараджаецца, — на высечке пень хазяінам сябе счытае. 2а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 321  ▶