Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Каму гараваць, таму не мінаваць. Гавораць пра наканаванасць нешчаслівага лёсу. Нечага раўняць Лізавеціну жысць з другімі, у яе ўсякій раз палучалася каму гараваць, таму не мінаваць. Каму годзя, каму глодзя. У людзей няроўныя ўмовы жыцця. У жызні адзінакава не бывае, жывуць так: каму годзя, каму глодзя. Каму гора, а мне ўдвое. Некаму не шанцуе больш, чым іншым. Чаго ета няшчасце за няшчасцем на маю галаву сыплюцца, каму гора, а мне ўдвое. Каму ўдаецца, у таго пятух нясецца. Калі шанцуе, то заўсёды i ва ўсім. Ну ці чулі вы еткае дзіва: у Пракапёнка ў аднаго за ўсю дзярэўню гарбузы зарадзілі, каму ўдаецца, у таго пятух нясецца. Каму шгт, а курыцы проса (цыгану сала, кошцы смятана, Марку табака, Мікіту клёцкі, Хомку рэдзька) жарт. Кожны мае асаблівыя схільнасці да чаго-небудзь. Тваражку са смятанкаю, болыиы Верачка нічога не жалае, каму што, а курыцы проса. Я знаю, чаго ён на хату зіркае, каму шгт, а цыгану сала. Зайшла i давай шныхарыць ля гарлачоў, хаму што, а кошцы смятана. Ці відзіш, ён шукае баранкі, як маленькій дзіцёнак, каму што, а Марку табака. Так i шныхарыць, каб падлавіць нешта смашнейшае, каму што, а Мікіту клёцкі. Праўду ты, кумачка, гаварыла, каму штоў а Хомщ рэдзька. Капейка капейку любіць. Ва ўсякай справе патрэбна быць эканомным, ашчадным. Нада патрошку адкладаць i сабярэш на падцёлачка, капейка копейку любіць. Сін: Капейка да капейю — руб; Пасі капейку, зацэлее руб. Мой дзед Трыхон цвёрда прыказываў сынам: не пускайце грошы на вецер, капейка да капейкі — руб. Xmo раскідаецца, у таго вецер гуляе ў карманах, naci капейку, зацэлее руб. Капуста хваленая, ды качание гнілое. Не ўсякаму слову, асабліва на рынку, можна верыць. Хочаш купляй, не хочаш не купляй, я відзеў тэй тавар, капуста хваленая, ды качание гнілое. Качан з бураком згаварыліся. Пра дамоўленасць не вельмі паважаных асоб. Во ўжо качан з бураком згаварыліся, пашлі старыя пні ў грыбы ўдваіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 321  ▶