Качарга чапялу замуж бярэ іран. Гавораць пра няўдалых маладых. У нас тожа скора свадзъба будзе: качарга чапялу замуж бярэ. Качаргою (кіем) дроў не насячэш. Для работы патрэбны адпаведны рыштунак. Што з пугаўём носішся, тапор нада, качаргою дроў не насячэш. Кіем дроў не насячэш, нада на пілу ўзбівацца. Кашаль у кармане не схаваеш. Прамое значэнне. Прастудзіўся ў траншах, бухікае, як у бочку, кашаль у кармане не схаваеш. Шсла, прэсна — вярні ўместа. Не варта змешваць розныя рэчы, паняцці. Калі жыцъ так, што кісла, прэсна — вярні ўместа, то нічога ў цябе не палучыцца. Клец зацясаў, асталося каня купщь гумар. Набыў дробязную рэч, а патрэбны істотныя набыткі. Вун пашоў Кавалёначак у новой кепцы, клец зацясаў, асталося каня купіць. Князь — мордай у гразь. Асуджэнне п'янства. Хваліла Надзея свайго пасынка, што дужа хороший, а ўчора пад плятнём валяўся, князь — мордай у гразь. Кошка мыецца, ды (а) госці не ідуць. Жарт пра дарэмнае чаканне. Доўга Змітрачонкі шарудзіліся, думалі сватоў трахтаваць, а тут на табе — кошка мыецца, а госці не ідуць. Кошкіну хату сабака строіў. Кажуць пра няумела зробленую пабудову. Яно i відна, што кошкіну хату сабака строіў. Кошку б'юць, а на нявестку паглядаюць- Пакаранне аднаго з'яўляецца папярэджаннем для другога. Нешта старэй Масяёнак разбурчэўся, нібыццам цялёнак па градах памясіўся. — А ета кошку б 'юць, а на нявестку паглядаюць. Крывое дзерава ў сучча гоніць. У дрэнных бацькоў часта бываюць нявыхаваныя дзеці. Карпёнкавых сыноў узноў міліцыя саграбла, ну што ж ты хочаш, крывое дзерава ў сучча гоніць. Крый крышу да дажджу. Усё трэба рабіць своечасова. Позна цяпера думаць пра поездку, позна, нічога не палучыцца, крый крышу да дажджу. Крэпкая рука ўніме (успакоіць) дурака. Чалавек фізічна здаровы, з цвёрдым характарам суніме буяна. Нарвецца
Дадатковыя словы
бюць, зяўляецца, пянства
4 👁