Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
кажный пятух свой хвост хваліць. Новым боты блішчаць, скрыпяцъ, мол, паглядзіце на мяне, кажный пятух сваім хвастом ганарьщца. Як жа яму не пахваліцца такою хатаю, кажный чорт своё балота хваліць. Кажная мышка ў норку цягне корку. Кожны імкнецца прыдбаць матэрыяльныя даброты. Стараюцца Домна з Алёнаю назапасіць сена к зіме, ношкамі носяць, кажная мышка ў норку цягне корку. Кажная сасна шуміць па-свойму. Кожная асоба мае свае адметнасці. Антаноўна на ета не паглядзела, а Маша закапыліла губы, кажная сасна шуміць па-свойму. Кажный звярок знае (помніць) свой вугалок. Кожнаму дарагі родны куток, малая радзіма. Усякаму хочацца на родзіне пабыцъ, паглядзець на не, кажный звярок знае свой вугалок. У родным куточаку i дышацца лягчэщ кажный звярок помніць свой вугалок. Гэта шбы кароткі пераказ славутага скарынаўскага «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знаюць ямы своя; птицы, летающие по воздуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в рекахъ5 чують виры своя; пчелы и тымъ подобная боронять ульевъ своих такожъ и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе к тому месту великую ласку имають». Кажный чорт сваё балота знае іран. Кожны выбірае месцажыхарства зыходзячы з уласных схільнасцей. Адзін улезе куды нада, другей i туды, куды не нада, не дарма ж гавораць, што кажный чорт сваё балота знае. Калёс падмазаць не ўмее, а ў сваты загадвае іран. Гавораць пра юнака, які амаль нічога не ўмее рабіць, але імкнецца паказаць сябе сталай асобай. Во яны, цяперашнія вогіры, калёс падмазаць не умеюцъ, а ў сваты загадваюць. Калі дровы ёсць, на печы не замерзнеш (не закалееш). Пры наяўнасці сродкаў існавання нястачы не апануюць. Зіму ты сустракаеш цёпленъка, бедаваць не будзеш, сыны ўсяго нагатовілі, калі дровы ёсць, на печы не замерзнеш. Абжывацца было трудна, а калі дровы ёсць, на печы не закалееш. Калі за плугам млосна, то i за сталом (кала міскі) поена* Хто гультайнічае, таму няма чаго разлічваць на прыстойную ежу. Ён хона нічога не дзелацъ i смашна есць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 321  ▶