Ігрушы ў бары не растуць. Бескарысна шукаць там, дзе гэтага не можа быць. Не, братка мой, тута ты не пажывішся, ігрушы ў бары не растуць. Вар.: Ігруш у бары не бывае (не сарвеш). А ты i сам не хужы мяне знаеш, што ігрушу бары не бывав. Напрасна ты ішоў сюда, ігруш у бары не сарвеш. Сін.: Пад асінкаю яблык не шукай. Усяму надо знаць своё места, пад асінкаю яблык не шукай. I а крывых дроў жаркій агонь. Варта звяртаць увагу не толькі на знешні выгляд, але ў першую чаргу на сутнасць. Маша так стараецца, адцы б яны закапаліся, з гразі не вылезлі б, i з крывых дроў жаркій агонь. I кошка хазяйка, як бліны на паліцы гумар. Добра раепараджацца, калі ёсць запасы. Чаму не пачаставацъ людзей, калі ёсць чым, i кошка хазяйка, як бліны на паліцы. I к чыстаму целу гразь ліпне (нрыліпае). Ад Трудных учынкаў можа пацярпець невінаваты. Другей раз душою не вінават, а на чалавека напрасліну ўзвялі, i к чыстаму целу гразь ліпне. Яно ж усягда бывае, i к чыстаму целу гразь прыліпае. I так бывае, што праўда крыўду перамагае. У жыцці нямала несправядлівасці, але часамі яна атрымлівае належны адпор. Даскакаўся яго кум, дапрыгаўся, усё наверх калгаса хадзіў, найшліся, што ўнялі, i так бывав, што праўда крыўду перамагае. Ішло як на маслу, на павароце згасла. Доўга шанцавала, але нарэшце шанцаванне абарвалася. I Свірыдзёнак ходзіць павесіўшы галаву, усё ў яго ішло як па маслу, на павароце згасла. Кажнаму (усякаму) свая болька баліць. Кожнага ў першую чаргу турбуюць уласныя справы. У Праскоўі только i разгавораў пра сына, канешне, кажнаму свая болька баліць. I старэй, i маладзи знаюць, што ўсякаму свая болька баліць. Кажная кошка свой хвост хваліць (сваім хвастом любуецца) гумар. Кожнаму ўласціва выстаўляць на паказ свае лепшыя якасці. / Томачка прыбралася, задаецца, кажная кошка свой хвост хваліць. Ад зеркала Панасоўна не адходзіць, разглядае прыборы, што ж, кажная кошка сваім хвастом любуецца. Вар.: Кажный нятух свой хвост хваліць (сваім хвастом ганарыцца); Кажный чорт сваё балота хваліць. Вун як вісока задраў свой нос Антонька, ну як жа, г Зак
Дадатковыя словы
маладзй
7 👁