Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
кутка ў кут i ўсягда тут. Пра таго, хто пастаянна знаходзіцца там, дзе яму не вельмі рады. А ну яго, етага Міцю, ён з кутка ў кут i ўсягда тут, тр&шку надаядае, але ж выганяцъ нялоўка. З-пад дажджу ды пад (на) лівень. 3 дрэнных умоў у яшчэ горшыя. Так / палучылася ў Давыдзёнка, з-пад дажджу ды пад лівень, не знае, як выкруціцца. I ў Іллі выйдзе з-пад дажджу ды на лівень. 3 палом поп, з цыганом цыган, з бацькаю бацька. Пра абыходлівага чалавека, які ўмее падарымаць гутарку, кампанію. Якаў быу кампанейскШ чалавек, ён з папом поп, з цыганом цыган, з бацькаю бацька. 3 пустога [гляка] не нальеш. Не возьмет там, дзе нічога няма. Што я ім паднясу, калі ні каплі не кінулі, з пустога не нальеш. Шныхар не шныхар, а там у сё спарожнена, з пустога гляка не нальеш. Сін.: 3 вербы дуль не натрасеш. Як рассуждай не рассуждай, а з вербы дуль не натрасеш. 3 еуседам дружы, а пляцень гарадзі. 1 ў сяброўстве неабходна абачлівасць. Во што з бальшэя дружбы бывае, усягда стоіць помніць: з суседам дружы, а пляцень гарадзі. Зубы нечага лупіць, не ляніся печ тапіць неадабр. Няма часу для весялосці, калі чакае пільная работа. Што ў вас адны хаханькі ды хаханькі, зубы нечага лупіць, не ЛЯНІСЯ печ тапіць. 3 чарапкоў (чарапочыкаў) гаршчцк не склеіш (не саставіш). Тое, што разбурылася, нельга аднавіць. Не палучылася жызні, разыйшліся, цяпера трудна наладжываць назад, з чарапкоў гаршчок не склеіш. Як ты вернеш тое, што рассыпалася, з чарапочыкаў гаршчок не склеіш. У Максімавых усё рухнула, з чарапкоў гаршчок не саставіш. Зямле скварка, людзям чарка жарт. Пахаванню спадарожнічае памінальны стол. Зарылі Аўсяёнка, памянулі, унукі стол нядрэнный справілі, зямле скварка, людзям чарка, няхай свяценек ляжыць. Зярнят без мякіны не бывае. Прямое значэнне. Пры малачэнні многа работы, цэпам намахаешся, a тады чысціць нада, amopy адграбеш, звееш, зярнят без мякіны не бывав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 321  ▶