Відзелі мы, якей смяляк твой Грыша: заяц трапацца не любіць, вушы на спіну ды ходу. Заяц трапацца не любіць, вушы на спіну ды драла, лаві свайго Толіка за гумном. 3 бальшэя (вялікай) любосці паламаў косці. Часам паміж маладымі ўзнікаюць непаразуменні i нават бойкі. Учора ў Краўцовых который раз была шумуха, Андрэй з бальшэя любосці паламаў косці. Ці мала случаяў, што з вялікай любосці ламаюць косці. 3 бедным да парога, а з багатым да калёс (за вароты, да павароткі). Багатых паважаюць, з імі лічацца, а да бедных ставяцца абыякава. Яно ж так: з бедным да парога, а з багатым да калёс. Што тут рассуждацъ, дзядзечка, з бедным да парога, а з багатым за вароты. Вун відзіш, як у Дземідзёнка палучаецца: з бедным да парога, а з багатым да павароткі. Згарача i ў кіпяток ускочыш (кінешся). У экстрэмальных умовах магчымы непрадказальныя дзеянні. Гавары i на яго i за яго, яму некалі было раздумываць, а згарача i ў кіпяток ускочыш. Як ладна прыжме прытуга, дык згарача i ў кіпяток кінешся. 3 голай аўцы воўны не настрыжэш. Нечага ўзяць там, дзе нічога няма. Скольконі хадзі, ні глядзі, там нічога не было i няма, з голай аўцы воўны не настрыжэш. Зімою на пастухоў спросу няма. Усякая справа павінна рабіцца ў свой час. Што ты бярэшся ў завею прапытывацъ пра луг, зімою на пастухоў спросу няма. 3 (кім) вадзіцца, што ў крапіву садзіцца. 3 пэўнай асобай непрыемна мець якія-небудзь дачыненні. А ну яго, не хачу я з Патапёнкам звязывацца, з ім вадзіцца, што ў крапіву садзіцца. 3 Вольгаю вадзіцца, што ў крапіву садзіцца, луччы я адна стану i сама сабе буду палоць. 3 кім ні зімаваць, абы пасцель мяккая гумар. Згода на любыя ўмовы, абы былі матэрыяльныя выгоды. А што ён стане думацъ, яму з кім ні зімаваць, абы пасцель мяккая. 3 колам (калом) у горла (глотку) не ўлезеш. Крыкуна, нахабніка нельга пераканаць у чым-небудзь. Такей гарлапан, што ты к яму з колам у горла не ўлезеш. К Сазанёнку з калом у горла не ўлезеце, яму нічога не дакажаце. I к Петрачонку з колам у глотку не ўлезеш, ён цябе дайжа слухаць не стане
6 👁