Зарыта — забыта. Пра тых, што хутка забываюць памерлых блізкіх, родных. У іх так: зарыта — забыта, дайжа на раданніцу не схадзілі на магільнік. За Сажом грыміць, а Хомка (Матруна) ў пограб [хавацца (хаваецца)] гумар. Пра беспадстаунае хваляванне, страх. Што ета ў іх бягня якая-то на дварэ, ці ета за Сажом грымщъ, а Хомка у пограб? Вун відзіш, за Сажом грымщъ, а Матруна ў пограб. У вас выходзщъ, як у таго сапрынаўца, што смяяўся: за Сажом грымщъ, а Хомка ў пограб хаваецца. Чаго табе валнавацца, у цябе палучаецца, што за Сажом грымщъ, а Матруна ў пограб хавацца. За свае грошы ўсюдых харошый. Багатага ўсюды прымаюць з ахвотай. Леванка ўсе стараюцца ўстрэціць i правадзіць, ён к кажнаму з бутылачкай ідзе, за свае грошы ўсюдых харошый. За сваё (мае) жыта я пабітый. Пакаранне было незаслужаным. А разве рэдка бывае ў жызніу што за сваё жыта я пабітый. Прышоў Кандрацёнак i жаліцца: за маё жыта я пабітый. За укус не бяруся, а язык нашчыпле. Жарт пра не вельмі высокія ўласныя кулінарныя здольнасці. Варыла, варыла, a тады нясе i смяецца: за ўкус не бяруся, а язык нашчыпле. Захочаш ад сабакі адбіцца, палку знайдзеш. У неспрыяльных, складаных умовах чалавек знаходзіць выйсце. Захаронак відзіць, што не паласа, давай выкручывацца, захочаш ад сабакі адбіцца, палку знайдзеш. Зачыні чорту дзверы, ён у вакно ўскочыць (улезе). Ад бяды, няшчасця цяжка абараніцца. Бяды не жджы, яна сама цябе ўсюдых знаходзіць, як мой дзед казаў: зачыні чорту дзверы, ён у вакно ўскочыць. Щ ета ж няпраўда, што зачыні чорту дзверы, ён у вакно ўлезё. Заяц к кабыле сватацца хадзіў (пашоў) іран. Кажуць пра недарэчныя ўчынкі. Узноў Сільчанок валачэцца з Ходас, заяц к кабыле сватацца хадзіў. Цямнее, за аборкам толъка што ківаўся, заяц к кабыле сватацца пашоў. Заяц трапацца не любіць [вушы на спіну ды ўцякаць (наўцёкі, ходу, драла)]. Жарт над палахліўцам. Ці вы не знаеце Лёніка, заяц трапацца не любіць. — Ну, катите, знаем, заяц трапацца не любіць, вушы на спіну ды ўцякаць
6 👁