Старонка 33
◀ / 321 ▶
З кутка ў кут і ўсягда тут. Пра таго, хто пастаянна знаходзіцца там, дзе яму не вельмі рады. А ну яго, етага Міцю, ён з кутка ў кут і ўсягда тут, трошку надаядае, але ж выганяць нялоўка. З-пад дажджу ды пад (на) лівень. З дрэнных умоў у яшчэ горшыя. Так і палучылася ў Давыдзёнка, з-пад дажджу ды пад лівень, не знае, як выкруціцца. І ў Іллі выйдзе з-пад дажджу ды на лівень. З папом поп, з цыганом цыган, з бацькаю бацька. Пра абыходлівага чалавека, які ўмее падтрымаць гутарку, кампанію. Якаў быў кампанейскій чалавек, ён з папом поп, з цыганом цыган, з бацькаю бацька. З пустога [гляка] не нальеш. Не возьмеш там, дзе нічога няма. Што я ім паднясу, калі ні каплі не кінулі, з пустога не нальеш. Шныхар не шныхар, а там усё спарожнена, з пустога гляка не нальеш. Сін.: З вербы дуль не натрасеш. Як рассуждай не рассуждай, а з вербы дуль не натрасеш. З суседам дружы, а пляцень гарадзі. І ў сяброўстве неабходна абачлівасць. Во што з бальшэя дружбы бывае, усягда стоіць помніць: з суседам дружы, а пляцень гарадзі. Зубы нечага лупіць, не ляніся печ тапіць неадабр. Няма часу для весялосці, калі чакае пільная работа. Што ў вас адны хаханькі ды хаханькі, зубы нечага лупіць, не ляніся печ тапіць. З чарапкоў (чарапочыкаў) гаршчок не склеіш (не саставіш). Тое, што разбурылася, нельга аднавіць. Не палучылася жызні, разыйшліся, цяпера трудна наладжываць назад, з чарапкоў гаршчок не склеіш. Як ты вернеш тое, што рассыпалася, з чарапочыкаў гаршчок не склеіш. У Максімавых усё рухнула, з чарапкоў гаршчок не саставіш. Зямле скварка, людзям чарка жарт. Пахаванню спадарожнічае памінальны стол. Зарылі Аўсяёнка, памянулі, унукі стол нядрэнный справілі, зямле скварка, людзям чарка, няхай свяценек ляжыць. Зярнят без мякіны не бывае. Прамое значэнне. Пры малачэнні многа работы, цэпам намахаешся, а тады чысціць нада, атору адграбеш, звееш, зярнят без мякіны не бывае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 321 ▶