Зарыта — забыта. Пра тых, што хутка забываюць памерлых блізкіх, родных. У іх так: зарыта — забыта, дайжа на раданніцу не схадзілі на магільнік.
За Сажом грыміць, а Хомка (Матруна) ў пограб [хавацца (хаваецца)] гумар. Пра беспадстаўнае хваляванне, страх. Што ета ў іх бягня якая-то на дварэ, ці ета за Сажом грыміць, а Хомка ў пограб? Вун відзіш, за Сажом грыміць, а Матруна ў пограб. У вас выходзіць, як у таго сапрынаўца, што смяяўся: за Сажом грыміць, а Хомка ў пограб хаваецца. Чаго табе валнавацца, у цябе палучаецца, што за Сажом грыміць, а Матруна ў пограб хавацца.
За свае грошы ўсюдых харошый. Багатага ўсюды прымаюць з ахвотай. Леванка ўсе стараюцца ўстрэціць і правадзіць, ён к кажнаму з бутылачкай ідзе, за свае грошы ўсюдых харошый.
За сваё (маё) жыта я пабітый. Пакаранне было незаслужаным. А разве рэдка бывае ў жызні, што за сваё жыта я пабітый. Прышоў Кандрацёнак і жаліцца: за маё жыта я пабітый.
За ўкус не бяруся, а язык нашчыпле. Жарт пра не вельмі высокія ўласныя кулінарныя здольнасці. Варыла, варыла, а тады нясе і смяецца: за ўкус не бяруся, а язык нашчыпле.
Захочаш ад сабакі адбіцца, палку знайдзеш. У неспрыяльных, складаных умовах чалавек знаходзіць выйсце. Захаронак відзіць, што не паласа, давай выкручывацца, захочаш ад сабакі адбіцца, палку знайдзеш.
Зачыні чорту дзверы, ён у вакно ўскочыць (улезе). Ад бяды, няшчасця цяжка абараніцца. Бяды не жджы, яна сама цябе ўсюдых знаходзіць, як мой дзед казаў: зачыні чорту дзверы, ён у вакно ўскочыць. Ці ета ж няпраўда, што зачыні чорту дзверы, ён у вакно ўлезе.
Заяц к кабыле сватацца хадзіў (пашоў) іран. Кажуць пра недарэчныя ўчынкі. Узноў Сільчанок валачэцца з Ходас, заяц к кабыле сватацца хадзіў. Цямнее, за аборкам толька што ківаўся, заяц к кабыле сватацца пашоў.
Заяц трапацца не любіць [вушы на спіну ды ўцякаць (наўцёкі, ходу, драла)]. Жарт над палахліўцам. Ці вы не знаеце Лёніка, заяц трапацца не любіць. — Ну, канешне, знаем, заяц трапацца не любіць, вушы на спіну ды ўцякаць.
96 👁