Што я табе пасаветую, ета каб знаццё, каб увераннасць, а так не ўгадаеш, айдзе выйграеш, айдзе прайграеш. З адным па грыбкі, з другім па ягадкі. Пра няроўныя адносіны да розных асоб. Ета ж столька ўрэмя круціла яна з тымі хлопцамі, із адным па грыбкі, з другім па ягадкі. За Іванам як за панам, за Ваняю як за паняю. Жарт па адрасе маладзіц, якія расхвальваюць сваіх мужоў. Вун твае суседкі адна другой не нахваляцца сваімі мужыкамі: за Іванам як за панам, за Ваняю як за паняю. За красатою ў лес не збегаеш. Чалавек знешне застаецца такім, якім нарадзіўся. Што, калі яна пудрыцца ды мажацца, няўрома няўромаю астанецца, за красатою ў лес не збегаеш. Залішне па два грыбы ў капусту. Жартоўнае выказванне ў адносінах празмернай ашчаднасці. Ета пра Варачкіных казалі, што ў іх залішне па два грыбы ў капусту, смяяліся так. Замарыўся лежачы, пайду пакашыю (пакашываю) іран. Высмейваецца гультайства. Што ён за атрашына ўдаўся, што за гультаіна, ета пра такіх гавораць: замарыўся лежачы, пайду пакашыю. За морам і дурак разумнейшый (прыгажэйшый). Дарэмна меркаваць, што ў іншых месцах усё лепшае. Анюце ўсё здавалася, што за морам і дурак разумнейшый. Напрасна яны пабеглі ў Жавінку, ім кажацца, што за морам і дурак прыгажэйшый. За пераборкі даюць адборкі. Пры празмерным выбіранні можна атрымаць далёка не лепшае. Часцей ужываецца ў адносінах да хлопцаў і дзяўчат, якія падбіраюць сабе пару. Надзечка доўга выбірала, усё не магла найціць па сабе, дык выбрала, што і глядзець няма на каго, за пераборкі даюць адборкі. Вар.: За перабіркі даюць адбіркі. Няхай круціць носам, давыбіраецца, за перабіркі даюць адбіркі. Сін.: З бальшога гурту выбраў курту. Шурык з бальшога гурту выбраў курту, усё дно як яму настаяшчых дзевак не хватала. За правінку чэшуць спінку. За дрэнныя ўчынкі непазбежна надыходзіць пакаранне. А што ж ён думаў, усё будзе з рук схадзіць? — не, за правінку чэшуць спінку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁