стаць ад маткі. Хадуння, хадуха ж. Наталка — яшчэ ладная хадуння, пашла з намі ў ягады, дык яна паўлеса выбегала. З мяне такая хадуха: хочаш, буду іціць, іціць і на дарогі сяду.
Ханджовый прым. Дэнатуратны. У сіненькай чашачке ханджовый запах, туды налівана ханджа.
Ханянём прысл. Ганарыста, свавольна. Як сабяруцца ўместа, яны ханянём ходзяць усю ноч, дзярэўня калоціцца.
Хапком прысл. Хапаючы. Коля неяк хапком схваціў мех, ускінуў на плячо і бягом к машыне, а шохвер не астанавіўся.
Хараніцца незак. перан. Хавацца. Усюдых дзеўкі хараніліся, цэлымі днямі ў паграбах сядзелі, каб у Германію не саграблі.
Хванабэрства, хванабэрнічанне н., хванабэрыстасць, хванабэрыя ж. Гордасць, задаванне. Дзем'янок не знае, куды дзяваць хванабэрства, яно аж прэ з яго. Каб трошку прыдзержываў сваё хванабэрнічанне, куды б лучны было. У яго хванабэрыстасці на пяцярых хваціць і на шостага астанецца. У Юркаўца церасчур многа хванабэрыі, можна было б трошку меншы.
Хванабэрыста прысл. Горда, па-задавацку. Некрасіва так хванабэрыста паказываць сябе.
Хванабэрыстый прым. Горды, задавацкі. Ён быў хлопец хванабэрыстый, дужа вісока нёс сябе.
Хваст м. Задавацтва, выхваляние. Хватала хвасту і ў Пуцяты, настолька любіў пахваляцца, што куды там!
Хвост м. перан. Жывёла, звыч. карова. Як жа так дажывацца, што паследній хвост з двара цягнуць, смегавацца без чаркі малака.
Хлягі мн. Ногі. Паследняе ўрэмя Антошчанка весялей паднімае хлягі, па восені ён чуць дзвігаўся.
Храмуха ж. Кульгавая жанчына. З ім жыве сястра-храмуха, усё яго хазяйства даглядае.
Цалавацельнік м. жарт. Той, хто цалуе. Гляджу, коціць, коціць Манічкін цалавацельнік, во радасці ёй будзе!
Цалавацельніца ж. Бягіце сустракаць сваіх цалавацельніц, ідуць з песнямі.
94 👁