Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
ўхажорстваваў за ёю Коля, ды нешта не ўзяў. Ухажорыцца, ухажорнічацца, ухажорствавацца незак. Узаемна заляцацца. Мы відзелі, як яны ўхажорыліся. I твае красавіцы пачынаюць ухажорнічацца, рожаўцы ад ётуля не вылязаюць. A чаго ім не ўхажорствавацца, калі бацька снабжае ўсім усякім. Ухажорышка м. памянш.-зніж. Заляцаннік. Нешта Beрачкін ухажорышка другую нядзелю не паказываецца. Ухажорніца ж. жарт. Заляцанка. Вун вашы ўхажорніцы, ждуць вас — не даждуцца. Ухлёстываннік м. гумар. Той, хто заляцаецца. Hy i ўзяўся Просін ухлёстываннік, не вылязае з Колтава. Ухлёстыванніца ж. Сахвеіна ўхлёстыванніца круціць яму галаву. Учуджываннік м. Той, хто робіць надзвычайнае. Во хто быў учуджываннік — Вакулёнак, умеў насмяшыць людзей. Учуджыванніца ж. Нада ж дзяўчонкі задацца такой учуджыванніцы, i прыдумае, i насмешыць уволю. Ушарахоніваць незак. Сунімаць узбуджанага, расхваляванага. Мархва бярэцца ўшарахоніваць тых балаўнікаў. Ушарахонівацца незак. Сунімацца (пра ўзбуджанага, pacхваляванага). Не дужа яны i пры дзядзьку ўшарахоніваюцца. Ушарахоніць зак. Суняць узбуджанага, расхваляванага. Некаму было там ушарахоніць Свірыдавага хлюста. Ушарахоніцца зак. Суняцца (пра ўзбуджанага, расхваляванага). Не знаю, ці прыдзе такое ўрэмя, што яны ўшарахоняцца. Ушарахоненый дзеепрым. Ты думает, што яны напраўду ўшарахоненыя? Ушчапуніваць незак. гумар. Абдымаць. Як сталі яго абея ўшчапуніваць, адарвацца не маглі ад такога ненагляднага. Ушчухоненый дзеепрым. Актывізаваны да дзеяння. Учора ён быў ушчухоненый, гатоў быў што хочаш дзелаць. Уююйкаць незак. Выражаць страх, здзіўленне воклічам «уююй». Нешта яны доўга ўююйкалі пад Напрэівым гумном. Хадун м. Хадок. Не, плахей з майго старого хадун, ногі баляць, большы на печы валяецца. Памянш. хадунок, хадуночак, хадунчык. Якей з яго хадунок, пятый годзік, трошку пройдзе i садзіцца. Замарыўся мой хадуночак, ну давай я цябе на плячах паднясу. Tonae хадунчык, стараецца не ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзядзькў, учўджываннік, учўджыванніцы, хадўн, хадўнчык, ўшчапўніваць
0 👁
 ◀  / 321  ▶