Церабененнік м. Балбатун. Церабёненнік наго хочаш напляце, вы толька яго слухайце. Церабененніца ж. Усе новасці ў Кіраёнкавай церабененніцы, адно вушы развешывайце. Церасчурна прысл. Празмерна. Тады многія ў калхозе церасчурна работалі, іх прэміровывалі, на красную доску пісалі. Церасчурнасць ж. Празмернасць. Церасчурнасцъ у paбоце не дужа здарова, луччы не ператамляцца. Цібрыць незак. гумар. Красці. Дужа не разглядываюцъ, чыё ema, щораць усёу што над руку пападае. Цупік м. Гарэза. Етым цупікам у медунічкі злазіць што раз плюнуць. Памяти, цупічак. Што-то задумаў Кацін цупічак, усё паглядае за кусцікі. Цурбэленне н. Наліванне, выліванне Надаядае ваша цурбэленне, нелязя столька вады наліваць у свінное цеста., Цурбэліць незак. Ліць, ліцца. Што яны балуюцца, усё цуромяць ваду i цурбэляць. Hy ŭ цурбэліў дождж усю ноч! Цыпкаць незт. эмац. Ісці нясмела. Вун, я віджу, старая Антоля некуды цыпкае з дліннаю палкаю. Цыцашчы мн. павеліч. Грудзі, цыцкі. Што ты вызарыўся на Сахвеіны цыцашчы, ці табе жонкіных не хватае? Цясцянка ж. Непралазная гразь. Такая цясцянка стала, нійдзе не ступіць, нада падаждацъ пару дней, трошку падсохне. Чамадурства, чамадурнічанне н. Праяўленне тупасціу упартасці. Хватала чамадурства i 3 меншага, нійдзе такою не было. Каб ты нагледзелася на яго чамадурнічанне, то перастала б заступацца. Чарвіўка ж: іран. Таннае пладова-ягаднае віно. Як яны п 'юцъ ету чарвіўку, яна ж нясмашная-нясмашная. Памянш. чарвівачка. Яму хоцъ чарві'вачкі пастаў, абы градусы былі. Часаць незак. перан. Лупцаваць, біць. Цябе, знацъ, мала часалг летася, што ты ніяк не можаш кінуць сваіх дуроў. Чахмарня ж. Зараснік. Такая чахмарня па аборках, што Трубячок чуцъ прабіўся з таго боку на свет божжый
Дадатковыя словы
церасчўрна, цурбмяць, цўпікам, цўпічак, чамадўрнічанне, чамадўрства, чарвівачкі, щбраць
1 👁