Травюжышча ж. павеліч. Трава. Па ўсёй бульбе засела травюжышча, калі ты з ёю справішся! Трубло звыч. м. неадабр. 1. Той, хто гучна гаворыць. Во трубло, i нямэй пачуе, як ён гаворыць. 2. Той, хто многа i прагна есць. Трубло як усядзецца за стол, яму падаваць не справішся. Трыхамуднічанне, трыхамудства н. Пустаслоўе. 1м любое трыхамуднічанне дужа анцярэсна. Разумный чалавек не стане слухацъ Яхімёнкава трыхамудства. Тханне н. Патыханне. Нейкае непрыятнае тханне кала хвороста, нада паглядзець, што тама. Тэптала м. i ж. Той, хто топчацца. Мой тэптала айдзе-то на дварэ, Шяк тэптала з печчу не ўправіцца. Убаўдзншванне н. Убіванне, утыканне. Якое тваё ўбаўдзюіванне тупым канцом, нада войстранька застругаць калячкі. Убухываць незак. перан. Плаціць вельмі дорага. Вот нашто было за ярунду столъка грошы ўбухываць, етыя начовачкі нікому не нада. Уварастый прым. Такі, які добра ўварваецца. Каравяціна не дужа ўварастая, яе нада ў лёгкую печ станавіць. Увяліваннік м. Настырнік. Вазьмі ты з сабою ў Жараціно етага ўвяліванніка, ён тута такою не дасць. Увяліванніца ж. Палучыць увяліванніца пруціны i айдзе яе ўвяліванне дзенецца. Угаіваць незак. Загойваць. Абпечанае трудна ўгаіваць, яно дужа не зажывае. Угаівацца незак, Загойвацца. У яго пасечанае ніяк не ўгаіваецца. Угамовываннік м. Той, хто сунімае. 3 Малашонка такей ўгамовываннік, балаўнікі яго ў разон не бяруць. Угамовыванніца ж. Як возьмецца Давыдзёнкава ўгамовыванніца, яна мігам рад дасць. Угамонак м. Супакой. Дадуць табе ўгамонак, кал i сам не ўгамонішся, дуры не выкінеш з галавы. Угружыванне н. Нагрузка. Хлопцы канчаюцъ угружыванне, сячас падойдуць; гатоў перакус. Угунскій прым. Ілгунскі. У Брыцікавага вогіра ўсягда ўгунскія разговоры, праўды ад яго не пачуеш
Дадатковыя словы
трыхамўднічанне, трыхамўдства, угрўжы, ўгўнскія
1 👁