Удзет выкл. Выгук для падзывання свіней. Раншы бальшых свінней звалі удзет-удзет, a цяпера часцей дзюшадзюша. Удзяваннік м. Той, хто ўцягвае ў малую адтуліну. Відзіш, якей лоўкій удзяваннік Міша, у мамент уцягнуў нітку. ПаМянш. удзяваннічак. Каб ты ўсягда быў такей ладный удзяваннічак. Удзяванніца ж. Калі-то i ты была харошая ўдзяванніца, а цяпера дрэнна відзіш. Удзядзець, удзядзецца зак. Пасталець. Хрузачкін малец удзя дз ёў, яму ўжо далёка за дваццаць. Удзядзеліся хлопцы, не жэняцца, бугаямі валочацца. Удзядзелый дзеепрым. Hy якей ён удзядзелый, толька летася з арміі прышоў. Узорыкываць незак. метаф. іран. Праяўляць капрыз. O-o, ты не відзеў, як яна ў дзеўках узорыкывала, подступу не было. Узвяліванне н. Навяльванне. Хто — хто, а мы нагледзеліся на Міронава ўзвяліванне, як ён Кузьме дапякаў: Уздувацца незак. Пухнуць. У костачке нага ўздуваецца, відна, звіх. Уздуцца зак. Распухнуць. Hi з чаго ні з якага ўздулася рука, пальцамі пашавяліць больна. Узлязаць незак. Апранацца (пра адзенне). На цябе ўжо ніякій палушубак не хоча ўзлязаць, раскарміла Зойка. Укараніцель, укараніцельнік м. Той, хто ўводзіць нешта новае. Маланкін укараніцель узяўся не на смех, ноеыя парадкі заводзіць yea ўсіх брыгадах. Для сваіх харошый укарамцельнік, у кажную дзірку nixae. Укараніцелыііца ж. Якая яна была ўкаратцельніца, спілася после Трышкі, eo i ўсё. Укасціць зак. Адлупцаваць. Жэнік цябе ўкасціць якнебудзь, калі ты будзеш яго вешчы трогаць. Укасцёмшы дзеепрысл. Толька ладна ўкасцёмшы, яны за розум хвацяцца. Укланіцца зак. Пакарыцца. Усяк за век нажывешся, i ўклашцца прыдзецца не раз. Уладжыванне н. Дагаджанне. Не памагае ім ніякае ўладжыванне, яны самі не прыдумаюць, чаго хочуць. Уласціцельнік, уласціцельствавацель, уласціцельстваваннік м. Валадар. Ён ба любіў быць уласціцельнікам, камандаваць яму дужа наравіцца. Прыціх Мікіпаронкаў улас
Дадатковыя словы
узбрыкывала, узбрыкываць
1 👁