Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Сустаіванне, сустоіванне н. Адстойванне (ад прымесяў). Відзіш, як панысцела вада после сустаівання. На дне іл ад сустоівання, выль прама на зямлю. Сухотка м. i ж. Вельмі худая асоба. Сама сухотка i дзяцей голадам пазамарывала. Памянш. сухотачка. Прывёз ca свету сабе жонку, — сухотачка-сухотачка, айдзе ён i выпараў такую. Сціжба ж. Вялікая колькасць. Што ім тэй луг прыбраць, людзей сціжба, за адзін дзет усё саграбуць. Сыпчык м. Зласлівец, прадажнік. Мы помнім, якей сыпчык быў яе больший: так i глядзеў, каб каго падкусіць. Талалайка ж. эмац. Язык. Длінная ў яе талалайка. За белым бярэзнічкам талалайка брэша (загадка). Памянш. талалаечка. Во каб xrfto найшоўся ды пакараціў яе талалаечку. Талчок м. метаф. Вайна. Калі талчок полунища, многа народухну лясне, ой, много. Таптанец м. 1. Той, хто топча. Лезе таптанец ca стога, хоць ба там вілак не было! 2 перан. Март. Няўмелы танцор. Дайце кругу, таптанцы выходзяць, ім нада много места! Тарабарня ж. неадабр. Балбатня. У іх у хаце постоянна тарабарня, адтуля людзі пасці не вылизяцъ. Тарадэенне н. неадабр. Пустыя размовы. А думает, яны сяння што-небудзь інцярэснае скажуць, тое ж самае тарадэенне будзе. Тарханнік м. Штурханнік. Зловіць калі-небудзь етый тарханнік па зубах. Тарханніца ж. 3 цябе тарханніца як з самых балаўных мальцаў. Таўкануцца зак. Стаўчыся хутка, спрытна. Калі таўканецца проса, я каши зваріла б, з малаком ба дзеці з 'елі. Таўпяшэнне н. Штурханіна ў цеснаце. У такім таўпяшэнні нічога путнага не ўвідзіш, луччы туды не лезць. Ткаха ж. Ткалля. Я віджу, што з цябе неплохая ткаха скора можа палучыцца. Тоўбік м. гумар. Таўстун. У Машачкі ладныя тоўбікі падрастаюць. Памянш. тоўбічак. Відзіш, якей тоўбічак бегае, ета Андрэіхін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вылйзяцъ
0 👁
 ◀  / 321  ▶