Смакатун м. Аматар смачна паесці. Ты сама знаеш, якей смакатун быў Шурык. Памянш. смакатунок, смакатунчык. Hy хадзі, мой смакатунок, я табе нешта смашненькае купіла. Сячас я сваіх смакатунчыкаў пакармлю, тады пойдзем. Смакатуха, смакатуння ж. Ніяк не ўгодзіць Каця сваёй смакатухе, у сё ёй нясмашна. Во задалася смакатуння, не прыдумае, што б яна з ёла. Смяляк, смяляка м. Смяльчак. Ваш смяляк каб не пабег уцякаць ад зайца. Знаем мы, якей ён смяляка, хочаш, ад ката кінецца, што не дагоніш. Смяяншк м. Той, хто смяецца. Кучаю сабраліся смяяннікі, нешта дужа інцярэснае расказывае Барчанок, усе аж заліваюцца. Смяянніца ж, Ці ты не знаеш смяянніц, палец пакажы — / яны будуць хахатаць. Спазранне н. Упадабанне. Яков пярхілу спазранне нада, сагласна Анюта іціць, дык няхай радуецца. Споўзцца зак. метаф. Сысціся (пра нямоглых асоб). Ім каб толька споўзцца, яны знайдуцъ щто абсуждаць. Спрамліваць незщ. Выпрамляць. Узяліся спрамліваць дарогу, да аборка давялі i кінулі, там нада было канаву капацъ. г Ссучыцца зак. Зрабіцца бессаромным, н я г о д н ы м. Тваёй залоўкі нядоўга ссучыцца, совесцъ ў яе i не начавала. Стаўбаўшчык м. Той, хто ставіць або правярае слупы. Пашлі стаўбаўшчыкі' прама па посевах; ні на што не глядзяць. Стаўбаўшчыца ж. Нечага з імі хидзіла стаўбаўшчыца, запісывала нешта ў цятрадзъ. Страшаннік м. Той, хто палохае. Не дужа хто баіцца Цітавага страшанніка. Страшанніца ж. Ну вун пашла Малашонкава страшанніца, ці дужа мальцы спужаліся яе. Страшэннік м. Страхар. Налівай абед, страшэннікі злазяцъ з крышы. Стращэннща ж. 3 цябе б ладная страшэнніца палучылася, не хужы Карнілоўны. Супчык м. экспр. Нягоднік. Сачылі супчыкі, калі ён адвернецца, толька пашоў з тапарком, яны ў вакно. 10a
Дадатковыя словы
смакатўн, смакатўнчыкаў, смакатўхе, ссўчыцца, сўпчыкі, хйдзіла
3 👁