Дурному жывату i пірог урадзіць. Пры адсутнасці здароўя бываюць шкоднымі i карысныя стравы. Aŭ, сядзі ты ўжо ціха із сваім здароўем, дурному жывату i пірог урадзіць. Душка не птушка [есць хоча]. Істотныя патрэбы неабходна задавальняць. А што ж думаў, душка не птушка, ёй тожа ўсё нада. Душка не птушка, есць хоча, любіла Галіна свякрова прыеаварываць. Еў кашу — паламаў зубы гумар. Лёгкае падсмейванне пра нешанцаванне ў дробязях. Во табе, узноў не павязло: еў кашу — паламаў зубы. Жаліўся бык, што каня не перагоніць іран. Высмейваецца беспадстаўнасць скаргаў, якія ўзнікаюць на грунце зайздрасці. Клімчуку завідна, як жывуць твае старыя, во ўжо праўду гавораць: жаліўся бык, што каня не перагоніць. Жаліўся казёл барану на надворную свінню. Няварта абгаворваць іншага, калі сам не лепшы. Паслухалі мы Цітанка, i напраўду выходзіць, што жаліўся казёл барану на надворную свінню. Жар — бочкаю, а дым — кароміслам іран. За знешне актыўнаю дзейнасцю хаваецца безвыніковасць. У Стальмашонкаў за што ні возьмуццау усягда жар — бочкаю, а дым — кароміслам. Жывеш не так як хочаш, а як прыходзіцца. Умовы жыцця далёка не заўсёды залежаць ад жадання чалувека. Кажнаму хочацца луччы пражыцъ, але ж жывеш не так, як хочаш, а як прыходзіцца. Жывот не ведаў, што абедаў. Ежы было вельмі мала. Пасядзелі троху, па ложцы сербанулі капусты, яна церасчур кіслая, вылезлі з-за стала, жывот не ведаў, што абедаў. Жыдкі пажыткі: скрозь пальцы цякуць. Расходы, выдаткі нярэдка пераважаюць над набыткамі. Сколько ні зарабляй, а ўсё не хватае на тое, на другое, жыдкі пажыткі: скрозь пальцы цякуць. За бутылку (бутылачку) карову на казла прамяняе. Асуджэнне п'яніц. Здзелаўся прагоркій п яніца, ён любому за бутылку карову на казла прамяняе. Дапіўся, бегае, цмыгае, каб налілі, за бутылачку гатоў карову на казла прамяняць
Дадатковыя словы
пяніц, чал^века
4 👁