Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Друг то друг, а (ды) боб я сеяў. Кажуць з папрокам, калі блізкі чалавек дапускае неправамерныя дзеянні, прысвойвае чужое. Мікілай папракаў Сазанёнка: друг то друг, а боб я сеяў. Пракоп хацеў забрацъ усю выпраж, а Даніла гаворыць: друг то друг, ды боб я сеяў. Друзья — з аднае кладачкі зваліліся гумар. Гаворыцца пра ўяўнае сяброўства. Як жа не знацъ, мы знаем, што Паўлік з Шурыкам друзья — з аднае кладачкі зваліліся. Дрэнная (нехарошая) тая дамова, айдзе вала бадзе карова. Асуджаецца безгаспадарлівасць. Неяк апусціўся Данілёнак, усё ў яго развал іваецца, сціраецца, дрэнная тая дамова, айдзе вала бадзе карова. I Кірэй пра тое самое талкуе, што нехарошая тая дамова, айдзе вала бадзе карова. Дуб (сасна, бяроза) ламаецца, а лаза [талька] гнецца. У жыцці здараецца, што выжывае не самы моцны, а той, хто ўмее прыстасоўвацца да абставін. Такей здаравяк быў Сахрон, i на табе, няма, а яна каторый год хырлее i жыве, не дарма гавораць: дуб ламаецца, а лаза гнецца. Быў размахнуўся на бальшое хазяйства — i ўсё рухнула зразу, а другея нічога, выкручываюцца, праўда, што сасна ламаецца, а лаза толька гнецца. У Меллянковых палучылася якраз так, як гавораць, што бяроза ламаецца, а лаза толька гнецца. Дурак дураком пахне (здохне). Якія захады ні прадпрымай, а дурня не пераробіш. Ці з такім чалавекам згаворышся, дурак дураком пахне. Не ўжо, яго ніякая сіла не перадзелае, дурак дураком здохне. Дурак i пасля лазні чэшацца іран. Высмейваюцца неразумныя ўчынкі. Калі няма свайго розуму ў галаве, ніхто яго не ўкладзе, будзе дзелаць усё на смех людзям, дурак i пасля лазні чэшацца. Дурак пра дурное думае. У неразумнага невытлумачальныя ўчынкі. Яму сколько ні ўталковывай, што так няльзя дзелаць, да яго не даходзіць, дурак пра дурное думае. Сін.: Дураку дурное сніцца. Я гаварыла i пухтараць буду, што дураку дурное сніцца. Дурное дзела дзелаць не хітра. Благія ўчынкі робяцца хутчэй, чым добрыя. Камісія ў Антона пытае: «Як жа так, сам старой, а дзеці малыя?» Антон атвячае: «Дурное дзела дзелаць не хітра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 321  ▶