Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Дзялы не плахі: тры тараканы i дзве блыхі. Жартоўнае вызначэнне маёмаснага стану асобы. Ну як жа, твой швагер жыве пан панам, у яго дзялы не іыахі: тры тараканы i дзве блыхі. Дзяцей гадуй i торбу гатуй. Дзеці нярэдка праяўляюць няўдзячнасць да бацькоў. Шчаслівыя бацька з маткаю, калі задашныя дзеці, а то ж бывае, дзяцей гадуй i торбу гатуй. Для пацехі грыз арэхі гумар. У вольны час чалавек знаходзіць занятак па душы. Што ты говорит, не знаючы, а можа ён для пацехі грыз арэхі. Днём i без свечкі відна. Відавочнае не патрабуе тлумачэння. Не нада мне нічога аб'ясняць, нааб'ясияліся дос, днём i без свечкі в i дна. Добрая слава на месце ляжыць, а дурная па свету бяжыць. Весткі пра дрэннае распаўсюджваюцца значна хутчэй, чым пра добрае. Нечага яму аб 'ясняцъ, ён i сам паняу, што добрая слава на месце ляжыць, а дурная па свету бяжыць. Доўга з рук схадзіла, ды вузлом завязалася (закруцілася). За ўчынкі асуджальнага характару ў рэшце рэшт даводзіцца расплочвацца. Стахвану тожа ўсё доўга з рук схадзіла, ды вузлом завязалася. А вун помніш, як Мікіпаронку доўга з рук схадзіла, ды вузлом закруцілася. Доўгія рукі часта ламаюць. Злодзей звычайна атрымлівае пакаранне. Скора дакрадзецца i другей, пойдзе ўслед за братам, доўгія рукі часта ламаюць. Дождж (дожджык) не падапрэш. Прамое значэнне. Ну што ж ты здзелаеш, дождж не падапрэш. А во цэлый дзенъ сыпле i сыпле, аж надаеў, ну дожджык не падапрэш. Дождж нянасцю не памеха. Нярэдка адна няўдача цягне за сабой другую. Не павязло Храс'шне з пастройкаю, а тута з кароваю так палучылася, — што ты здзелаеш, дождж нянасцю не памеха. Дочкі кідаюць (астаўляюць) без сарочкі. Уладкаванне ў жыцці дачок вымагае вялікіх выдаткаў. Чэша галаву Піліпёнак, настаяшчый разур у сямуе, дочкі кідаюць без сарочкі. А як бы яна хацела тры свадзьбы адну за другою справіць, дочкі астаўляюць без сарочкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абясняць, нааб'ясйяліся, наабясияліся, разўр, храсшне
14 👁
 ◀  / 321  ▶