да апошняй мяжы збяднення. Быў дужа широка паехаў, мол, я богач, мне няма роўных, а тута дахвареіўся ў ботах, што лапцю рад. Вы самі скора ўвідзіце, Кузьмянок дахварсіцца ў сапагах, што лапцю будзе рад. Два Дяныгі на адной калодзе. Жартуючы кажуць пра двух еастарэлых, звыч. бабулю i дзядулю. Сямён з Аксютаю асталіся адны ў хаце, сядзяць два пянькі на адной калодзе. Двое вядуць, трэццій ногі перастаўляе. 3 асуджэннем кажуць пра модна п'янага. Вун твой хароишнькш: двое вядуць, трэццій ногi перастаўляе. Ты хочаш так набрацца, як учора Тарасёнак, што двое вялі, а трэццій ногі перастаўляў. Дзед гаруе на скамейке: пацяралісь дзве капейкі. Незласлівая іронія адносна празмернай ашчаднасці. Айт, якей там убыток, смешна гаварыць; усё дно як тэй казаў, — дзед гаруе на скамейке: пацяралісь дзве капейкі. Дзеткі едкі. Гадаванне i выхаванне дзяцей патрабуе сур'ёзных выдаткаў. А што ж вы думалі, дзяцям надо большы, чым сабе, дзеткі едкі. Дзеткі падрастаюць — хатку растрасаюць. Дарослыя дзеці патрабуюць большых выдаткаў. Туга Сенькіным прыходзіцца: i одну надо напрануць, i другую надзець, i трэццяй паможч, — праўда, што дзеткі падрастаюць — хатку растрасаюць. Дзеткі у шчэпкі, маткі у хахлы. Часам неістотныя ўчынкі выклікаюць значныя непрыемнасці. Із-за мелачы i такая непрыятнасць, яно часта так бывае: дзеткі ў шчэпкі, маткі ў хахлы. Дзеўка — расадка, ёй нада перасадка. Жартам кажуць, што дзяўчыне неабходна выходзіць замуж. Дачку ў бацькавай хаце не ўдзержыш, ema ўрякій знае, дзеўка — расадка, ёй нада перасадка. Дзівілася свіння на свой лыч. Няма падстаў рабіць адкрыццем тое, што агульнавядома. Дужа наравілася ёй любавацца nepad зеркалам, во гавораць жа, дзівілася свіння на свой лыч. Дзірку ў небе пальцам не заткнеш. Над прыроднымі з'явамі чалавек улады не мае. Усе i без цябе знаюць, што дзірку ў небе пальцам не заткнеш, лле i лле на скошаный луг
Дадатковыя словы
зявамі, пянага, сурёзных
6 👁