Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
учынкаў бяруцца падорэхічы. Відзіш, сколько абаронцаў знайшлося ў Напрэіхі, даждалася сучка помашчы, сама ляжыць, a дзеці брэшуць. Дай дзяцям волю — пападзеш (завядуць) у няволю. Дзяцей трэба выхоўваць у паслухмянасці, іначай сам атрымаеш непрыемнасці. Не вучылг, як на свеце жыцъ, цяпер гаруюцъ з сынамі, праўду гавораць, што дай дзяцям волю — пападзеш у няволю. Аўсяёнак не раз пухтараў: дай дзяцям волю — завядуць у няволю. Дай — плоха, не дай — дрэнна. У абодвух выпадках горш зробіш сабе. Калі дасі — мала надзеі на вяртанне, а калі не дасі, асудзяць за сквапнасць. Папалася баба ў пераплёт: дай — плоха, не дай — дрэнна. Дакоскі гуляюць у коскі. Зафіксаваны даўні звычай адзначаць заканчэнне касавіцы пачастункам з выпіўкай, пасля чаго ўзнікалі бойкі, часам з прымянением кос. Паедзеце ў луг, дык глядзіце за мужчынамі, сяння яны канчаюцъ касіць, наслалi Міцю ў магазін, а дакоскі гуляюць у КОСКІ. ......... Дарма i болька не сядзе. Для ўсякай з'явы, падзеі існуе пэўная прычына, падстава. Не кажы, што без нічога ніякага ўсё завязалася, дарма / болька не сядзе. Дарога прямая, катай хоць да рая. Даецца поўная свабода дзеянняў. Як у з'ёрзаўся: хану паехацъ, хачу паехаць, а Палага яму гаворыцъ: дарога прамая, катай хоць да рая. Дастаў ба порта з балота, ды ног мачыць неахота іран. Пра таго, хто толькі на словах гатовы да справы. Разве ты не знает, якей работнічак з Хнычаика, ён дастаў ба чорта з балота ды ног мачыць неахота. Даў вілкі, [дык] дай i вілашнік іран. Высмейваеша празмернае вымаганне. Адным чым ён не абойдзецца, яму даў вілкі, дай i вілашнік. Прывык i прывык пабірацца, даў вілкі, дык дай i вілашнік. Вар.: Даў хамут, [дык] дай i дугу (еупоньку). Щ ты не знает, як бярэ Мітрахван: даў дугу; дай i хамут. У Пракопа свайго нічога няма, даў хамут, дай i еупоньку. Ого, як ён надаядае, даў хамут, дык дай i дугу. 3 яго ні разу не хватала нічога, даў хамут, дык дай i еупоньку. ч Дахварсіўся ў ботах (сапагах), што лапцю рад. Кажуць пра таго, хто, пачаўшы жыць не па'сродках, дайшоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зёрзаўся, падбрэхічы, пасродках
7 👁
 ◀  / 321  ▶