Заварыў кашу — не жалей масла. Задуманае даводзь да канца, не глядзі на выдаткі. Калі задумаў што дзелаць, не астсінаўлівайся, заварыў кашу — не жалей масла. Завёў маленькій судок — нада хлеба на гадок. Цяганіна па судах патрабуе вялікіх выдаткаў. Суды чалавеку дужа дорага абходзяцца, завёў маленькій судок — нада хлеба на гадок. Загаварыў ба зубы, ды яны не баляць. Асуджэнне імкнення гіустымі словамі прытупіць пільнасць. Я табе не Кіршёнак, мне ты загаварыў ба зубы, ды яны не баляць. Загадзя (Hi разу) не знаеш, ці знайдзеш, ці пацяраеш (айдзе знайдзеш, айдзе пацяраеш; ці выйграеш, ці прайграеш; айдзе выйграеш, айдзе прайграеш). Будучае прадугледзець цяжка ці нават немагчыма. Як яно будзе, ета яшчэ віламі па вадзе пісана, загадзя не знаеш, ці знайдзеш, ці пацяраеш. Хто табе што падскажа, ні разу не знаеш, айдзе знайдзеш, айдзе пацяраеш. Што я табе буду абяшчацъ, загадзя не знаеш, айдзе знайдзеш, айдзе пацяраеш. Канкрэтна ён не сказаў нічога, гаворыцъ, загадзя не знаеш, ці выйграеш, ц\ прайграеш. Каб хто ўмеў падказацъ, а так ні разу не знаеш, ці выйграеш, ці прайграеш. Я спрасіла, як палучыцца з яго заяваю, ён толька плячамі паціснуў, загадзя не знаеш, айдзе выйграеш, айдзе прайграеш. Што мы будзем пра тэй год загадываць, ні разу не знаеш, айдзе выйграеш, айдзе пацяраеш. Сін.: Не дужа (Не ўсягда) ўгадаеш, ці выйграеш, ці прайграеш (айдзе выйграеш, айдзе прайграеш); Не ўгадаеш, ці знайдзеш, щ пацяраеш (айдзе знайдзеш, айдзе пацяраеш; ці выйграеш, ці прайграеш; айдзе выйграеш, айдзе прайграеш). Пашукаць ба луччую мясціну нядрэнна, тут мала плоцяць, толька не дужа ўгадаеш, ці выйграеш, ці прайграеш. Так шырока ехаць не загадывай, не ўсягда ўгадаеш, ці выйграеш, ці прайграеш. Ехаць, не ехаць, у яго галава разурылася, не дужа ўгадаеш, айдзе выйграеш, айдзе прайграеш. Яны самі харашо знаюць, што не ўсягда ўгадаеш, айдзе выйграеш, айдзе прайграеш. Размышляй i так, i етак, а як яно палучыцца, ніхто не скажа, не ўгадаеш, ці знайдзеш, ці пацяраеш. Яно ж так: жыві ды аглядайся, не ўгадаеш, айдзе знайдзеш, айдзе пацяраеш. Мяркуй не мяркуй, а бог ведае, як яно выйдзе, не ўгадаеш, ці выйграеш, ці прайграеш
5 👁