надзядзянькацца. Надзядзяньканый дзеепрьш. Только падойдзе Домна, усяго будзе надзядзянъкана. Надраць зак. перан. Пасадзейнічаць п'янству. Нейдзе ўзноў яго надрила, на нагах не стаіць. Надрацца зак. Напіцца п'яным. Мала таго, што надзяруцца, яшчэ бітву зацеюцъ, хочаш, вокны павысаджываюцъ да аднаго. Надружыць, надружыцца зак. Скончыць сяброўства. Мы зразу зналі, што много яны не надружаць, скора рассварацца. Ужо надружыліся іхныя хлопцы, не разгаварываюцъ. Надрынкаць зак. Здаволіць у швэнданні. Калі яго надрынкае, ніяк чалавек заняція па сабе не найдзе. Надсяванне н. Амаль поўнае завяршэнне сяўбы. У Мархвы ўжо надсяванне, асталася нескалька градак бульбы ўкінуць за дваром. Надыміцца зак. перан. Накурыцца. НадымШся, ажно пасалавелі, во няма харошае пугі на етых курцоў саплівых. Наезджый прым. Такі, які прыехаў аднекуль. У нас ужо много наезджых людзей, то адтуль, то адтуль прыязджаюць. Наезуітнічацца, наезуітствавацца зак. Зрабіць па-нягодніцку шмат. Ужо сколько твой свёкар наезуітнічаўся. луччы пра ета не гаварыцъ. Ты сама знаеш, сколько наезуШстваваўся Бельчонок, сколько ён гадасцяў натварыў., Назадный прым. Ранейшы. Айдзе ж ты вернеш назаднае ўрэмя, жджы, што будзе заўтра. Назаракацца зак. Даць абяцанне. Мала што ён назаракаўся кінуць піць, заўтра апяць набярэцца да чдрцікаў. Назнібець, назнібецца зак. Наныцца, наплакацца. Ты ў мяне назнібгш, што схаваю штанёнкі, дык будзеш сядзець дзень у хаце. Hy i якей толк, што яна тых цвяткоў назнібёлаея? Назубранне н. Назубліванне. Вот відзіш, после назубрання саўсім другое дзела, іначы серп рэжа. Называцелыши прым. Дражнільны. А Коля на Мяне называцельныя словы гаварыў. Назыкаць зак. Пагізаваць. Я цябе, карова, назыкаю, як, прывяжу к шулу іўкачу вяроўкі
Дадатковыя словы
бітвў, надзярўцца, надрйла, называцелышй, пянству, пяным
0 👁