Назырыцца зак. груб. Наглядзецца бессаромна. Сядзелі, вочы вытрашчыўшы, назыраліся на Мішку, усё дно як салdarfta век не відзелі. Назюзідца зак. экспр. Напіцца п'яным. Луччы ўсіх назюзіўся Свірыдзёнак, кума павяла яго пад руку. Назявацца зак. перан. груб. Накрычацца. На ўсё поле назяваўся брыгадзір, ну яго дужа ніхто не слухаў. Назямляніванне н. Набруджванне зямлёй. А кому ж ба панаравілася назямляніванне: хадзі ўслед з венікам ды подмятой. Наірзаць зак. Насваволіць. Калі вас наірзае, калі вам хоць якей унім будзе? Наістранне н. перан. Намерванне. Нічога з іхняга наістрання не палучыцца, няхай забудуць npa Курманава. Найда м. i ж. жарт. Той, хто ўсё знаходзіць. Hy ŭ найды, ад іх нічога не схаваеш. Такая найда ўсюдых выпарыць. Наказліцца зак. экспр. Натанцавацца няўмела. Яны кажный вечар наказлпцца кала Цітавых, ім Толік на балалайке іграе. Накалгікацца зак. Накулыацца. К вечару накалгікаюся, куды мне іціць, хоць пасяджу ціхенька на скамеечке. Накамсаць зак. 1. Апрануць вельмі многа. Накамсала на сябе адзёжы, стала, як куль, не павернецца. 2 перан. Натузаць. Як ты яго накамсаеш, ён адбягіць i пасмяхаецца. Наканархацца зак. Павыпрошваць. Только замеціць малый ету цацку, узноў наканархаецца. Накарстваваць зак. Напакутавацца. Не столько ён накарстваваў, як вы трэплеце, два дні пахадзіў з завязанаю рукою. Накарцець зак. Выклікаць неадольнае жаданне. Яму ўсягда што-небудзъ накарціць. Накарцецца зак. Атрымаць неадольнае жаданне. Так ім накарцелася ў Беразуйкі збегаць,атутанепалучылася. Накастраваць зак. Скласці (дровы). Большую кладку дроў накастравалі, высахнуць — будуць ладна гарэць. Накастравацца зак. 1. Скласціся (пра дровы). Красівый ста
Дадатковыя словы
пяным
0 👁