Старонка 25
◀ / 321 ▶
да апошняй мяжы збяднення. Быў дужа шырока паехаў, мол, я багач, мне няма роўных, а тута дахварсіўся ў ботах, што лапцю рад. Вы самі скора ўвідзіце, Кузьмянок дахварсіцца ў сапагах, што лапцю будзе рад. Два пянькі на адной калодзе. Жартуючы кажуць пра двух састарэлых, звыч. бабулю і дзядулю. Сямён з Аксютаю асталіся адны ў хаце, сядзяць два пянькі на адной калодзе. Двое вядуць, трэцці ногі перастаўляе. З асуджэннем кажуць пра моцна п'янага. Вун твой харошанькій: двое вядуць, трэцці ногі перастаўляе. Ты хочаш так набрацца, як учора Тарасёнак, што двое вялі, а трэцці ногі перастаўляў. Дзед гаруе на скамейке: пацяралісь дзве капейкі. Незласлівая іронія адносна празмернай ашчаднасці. Айт, якей там убытак, смешна гаварыць; усё дно як тэй казаў, — дзед гаруе на скамейке: пацяралісь дзве капейкі. Дзеткі едкі. Гадаванне і выхаванне дзяцей патрабуе сур'ёзных выдаткаў. А што ж вы думалі, дзяцям нада большы, чым сабе, дзеткі едкі. Дзеткі падрастаюць — хатку растрасаюць. Дарослыя дзеці патрабуюць большых выдаткаў. Туга Сенькіным прыходзіцца: і адну нада напрануць, і другую надзець, і трэцціяй паможч, — праўда, што дзеткі падрастаюць — хатку растрасаюць. Дзеткі ў шчэпкі, маткі ў хахлы. Часам неістотныя ўчынкі выклікаюць значныя непрыемнасці. Із-за мелачы і такая непрыятнасць, яно часта так бывае: дзеткі ў шчэпкі, маткі ў хахлы. Дзеўка — расадка, ёй нада перасадка. Жартам кажуць, што дзяўчыне неабходна выходзіць замуж. Дачку ў бацькавай хаце не ўдзержыш, ета ўсякій знае, дзеўка — расадка, ёй нада перасадка. Дзівілася свіння на свой лыч. Няма падстаў рабіць адкрыццем тое, што агульнавядома. Дужа наравілася ёй любавацца перад зеркалам, во гавораць жа, дзівілася свіння на свой лыч. Дзірку ў небе пальцам не заткнеш. Над прыроднымі з'явамі чалавек улады не мае. Усе і без цябе знаюць, што дзірку ў небе пальцам не заткнеш, лле і лле на скошаный луг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
◀ / 321 ▶