Кішкаватый, кішкавацістый прым. З вялікай колькасцю мякаці (пра гарбуз). Во якей кішкаватый гарбуз, ажно цягнецца з яго. Каторыя гарбузы дужа кішкавацістыя, а каторыя не так. Кладжэннік м. Той, хто кладзе, складае, накладвае. Толікаў кладжэннік многа не наработае, ідзі сам складзі. Кладжэнніца ж. Скора прыбеглі кладжэнніцы назад, ці яны памаглі што, ці не. Класць незак. перан. Падсякаць (пра няшчасце). Такея цяжолыя былі похараны, гора прама кладзе Нінку, як яна ўсё ета перажыве! Класца незак. Моцна перажываць, гараваць. Арына ажно кладзецца па мальцу, усё плача і плача, не можа перанесць. Клеіць незак. перан. Накладваць (штраф). За бярозкі старшына клеіць штрах пачом зра, па пяцьсот з некатарых высчытаў. Клетнік м. Злодзей, які крадзе з клецяў. На хутарах былі развяліся клетнікі, збыту не давалі, глядзі ды глядзі, каб не абчысцілі. Клетніца ж. Клетніца ты непуцёвая, цябе Мархва з клеці за рукаў цягнула. Клуснасць ж. Тлустасць. Церасчурная клуснасць на серца ўліяе, яно не спраўляецца работаць. Клыпканне н. Няўклюдная хада. На яе клыпканне паглядзіш, дык пажалець нада, работніцы з яе не будзе. Клюканне н. іран. Піццё. Ну што, мінулася клюканне, прыдзецца за работу брацца кажный дзень. Кляпень м., кляпня ж. Глухое месца. Такей кляпень у тых кустах, аднаму страшна хадзіць. Ля аборкаў кляпня здзелалася, зарасло, ніхто не бывае тама. Кляпец м. Малаток для кляпання. Быў конь, ды з'ездзіўся, збіт мой кляпец, нелязя кляпаць. Кляты мн. Праклёны. Як развядзе свае кляты, только паслухаць. Твае кляты табе ў пяты. Кожня ж. Пункт прыёму скур. Раншы кожня была ў горадзе, там здавалі кожы, а яны на боты товару дадуць. Колка прысл. перан. Зайздросна. Табе, знаць, колка, што чалавек думае, як трошку луччы пражыць, на капейку ўзбіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁