Котка ж. Кошка. Сыйшла некуды наша котка, няма, летам яны многія па полю жывуць. Памянш. котачка. Тры дні котачка не адзывалася, а тады прышла недкуля. Павеліч. кошышча. У яго кошышча ходзіць па хаце чуць не з аўцу, бальшушчая-бальшушчая. Краватнік м. іран. Каханак. Яны такея былі дзеўкі, што з пятнаццаці гадоў краватнікаў сабе іскалі. Памянш. краватшчак. Найшоўся i ў залоўкінае дачке нейкій краватнічак, Краватніца ж. А нашто яму жаніцца, у яго краватніцпа горла хватае. Крадство н. Крадзеж. Што тут гаварыць, крадство ўсягда было, i коні звадзілі, i кароў у лапці набувалі. Крамяк м. Здаровы чалавек. Васіль быў крамяк, а во згінуў нізашто. Памянш. крамячок, крамянёк, крамячочак, крамянёчак. Крамячок падрастае ў Міхяёнка, па дзеду пойдзе. Крамянёк мальчик, цэлый дзет з катком носіцца na дароге. Лянь-ка, якей крамячочак бярэцца, a ўсё быў недалужненькій. Яе дзеці крамянёчыкі, старая харашо іх глядзіць. Узмацн. крамячына. Крамячына хлопец, у яго нямерная сіла, ён i дуб заваліць. Крамячка ж. У Палагеінай дачкі была дзяўчонка крамячка. Памянш. крамячачка. Ах, якая крамячачка твая ўнучка! Крапушчый прым. Фізічна моцны. Ляднёў ў крапушчый старык, яму яшчэ жаніцца можна на якой удаве. Краснюга, краснячына, краснячьшіча м. Здаравяка. Устрэцілі мы Гаманка, такей красюдга стаў, чуць яго пазналі. Палагін краснячына прьосадзіў каня, у лес паёдуць адвечара. Ліцвінёнак раздзёлаўся краснячьішча, штб хоць ты ад яго прыкурывай. Краснячка ж. Міхальчонкава краснпчка носіццаяк гагой. Кратаннік м. Той, хто шмат накладвае. Распацеў kpaтаннік, пабег вады напіцца, ён набузаваўся. Кратанніца ж. Нада паможч нашай кратанніцы, яна адна не справіцца. Крахатня ж. Дробныя істоты. Крахатня парасяткі. такіх без малака не выкачаёш. Кропный прым. Страшны, жудасны. Што Мы наперажываліся кропнага ўрэмя, няхай бог замілуе сколько! Круглячок, круглячочак м. памянш. Невялікі кавалак бервяна. Няхай астаюцца круглячкі, з іх можна будзе сцен
Дадатковыя словы
замілўе, крапўш
0 👁