Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Кішкаватый, кішкавацістый прьш, 3 вялікай колькасцю мякаці (пра гарбуз). Во якей кішкаватый гарбуз, ажно цягнецца з яго. Каторыя гарбузы дужа кішкавицістыя, а каторыя не так. Кладжэннік м. Той, хто кладзе, складае, накладвае. Толікаў кладжэннік много не наработае, ідзі сам складзі. Кладжэнніца ж. Скора прыбеглі кладжэнніцы назад, ці яны памаглі што, ці не. Класць незак. перан. Падсякаць (пра няшчасце). Такея цяжолыя былі похараны, гора прама кладзе Нінку, як яна ўсё efna перажыве! Класца незак. Моцна перажываць, гараваць. Арына аЖно кладзеща па мальцу, усё плача i плача, не можа перанесць. Клеіць незак. перан. Накладваць (штраф). За бярозкі старшына клеіць штрах пачом зра, па пяцьсот з некоторых высчытаў. Клетмік м. Злодзей, які крадзе з клецяў. На хуторах былі развяліся кпетнікі, збыту не давалі, глядзі ды глядзі, каб не абчысцілі. Клетніца ж. Клетніца тц непуцёвая, цябе Мархва з клеці за рукаў цягнула. Клуснасць ж. Тлустасць. Церасчурная клуснасць на серца ўліяе, яно не спраўляецца работаць. Клыпканне н. Няўклюдная хада. На яе клыпканне naглядзіш, дык пажалець нада, работніцы з яе не будзе. Клюканне н. іран. Піццё. Hy што, мінулася клюканне. прыдзецца за работу брацца кажный дзень. Кляпень м., кляпня ж. Глухое месца. Такей кляпёнь у тых кустах, аднаму страшна хадзіць. Ля аборкаў кляпня здзелаўіася, зарасло, ніхто не бывав тома. Кляпец м. Малаток для кляпання. Быў конь, ды з 'ездзіўся, збіт мой кляпёц, нелязя кляпаць. Кляты мн. Праклёны. Як развядзе свае Кляты, только паслухаць. Твае кляты табе ў пяты. Кожня ж. Пункт прыёму скур. Раншы кожня была ў горадзе, там здавалі кожы, а яны на боты товару дадуць. Колка прысл. перан. Зайздросна. Табе, знацъ, колка, што чалаввк думав, як трошку луччы пражыцъ, на копейку ўзбіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

здзела^іася, клўснасць, кішкавйцістыя
0 👁
 ◀  / 321  ▶