Каўрыга ж. Камяк зямлі. Трактор наварочаў турыг, яны ссохліся, барана не раздзірае. Памянш. каўрыжка, каўрыжачка. Каўрыжкі нада прайціць i палкаю паразбіваць. Каўрыжачкі засохлі, барана не дужа бярэ, дождж на іх нада. Каўрыжжа н. зб. А многа яшчэ каўрыжжа асталася, надо скарадзіць ды скарадзіць. Каўшук м. Гуз. Зваліў валенкі, дык у іх na падашве каўшукі, хадзіць — ногі патрэш. Памянді. каўшучок. Па воўне каўисучкі, я пашчупала, дык зашчупываюцца пальцамі. Кацяк м.- Цяліьпух. Парэзалі палку на кацякі, нада ўзяцца пакалоць i няхай сохнуць. Памянш. кацячок. Рэжце напал, будзе два кацячкі. Качарэжына ж. 1. Кавалак дрэва, корч. Каб раскалоў качарэжыну ды высушыў, ад яе много было б дущу, 2 перан. груб. Нага. Што ты на ўвесь проход распасцёр свае качарэжыны. Кашчаватый прым. Хударлявы. Заязджалі Змітраковы сваты, ён кашчаватый, ну на від дзябёлый мужчына. Памянш. кашчаваценькій. / сам кашчаваценькій, / мальцы па ём пашлі як адзін. Квактацца незак. перан. Стагнацца. Нешта табе дужа доўга квокчаща, пара злазіць з печы. Кехнуць зак. перан. Знікнуць, прапасці. Сколько ён чаго збіраў, складываў, запасіў — усё кехнула. Кіп м. эмац. Сварка. Як сойдуцца етыя падругі, i паЧынаеща кіп, ды такей, хоць вушы затыкай ад іх. Кіравацель, кіравацельнік м. Кіраўнік. 3 яго быў ба харошый кіравацель, ды ў хозяйстве нічога не панімае. Кіравацельніким яму наравіцца быць. Кіравацелька, кіравацельніца ж. Як возьмецца Патапёнкава кіравацелька, зразу дзела загудзе. 3 яе была б ладная кіравацельніца, только кіраваць нечым. Кісляй м. экспр. Ныцік. Мішка ўсягда быў кісляй, грыбы развесіць: яны мяне не любяць. ' Кістаполенне н., кістаполі мн. Пустыя размовы. Ідзіце вы к богу з вашым кістаполеннем, мне нада бежч корову даіць. Няхай трэплюць, што хочацъ, дужа мне йціць іхныя кістаполі слухацъ
Дадатковыя словы
каўйсучкі, тўрыг, цельнікйм
1 👁